Тосіхідэ Масукава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тосіхідэ Масукава (7 лютага 1940, Нагоя, Японія) — японскі фізік-тэарэтык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2008).
Remove ads
Біяграфія
Тосіхідэ Масукава нарадзіўся ў горадзе Нагоя, прэфектура Айці. У 1962 годзе скончыў універсітэт у Нагоі і ў 1967 годзе ў тым жа ўніверсітэце быў удастоены вучонага звання доктара. У цяперашні час Тосіхідэ Маскава з’яўляецца прафесарам Кіоцкага ўніверсітэта ў адстаўцы і прафесарам прыватнага ўніверсітэта Кіота Санг.
Ён з’яўляецца сааўтарам вядомага артыкула па парушэнні CP-сіметрыі. Артыкул «CP Violation in the Renormalizable Theory of Weak Interaction» (1973), напісаны сумесна з Макота Кабаясі, на 2007 год займае трэцяе месца па колькасці цытаванняў сярод артыкулаў па фізіцы высокіх энергій. У гэтай працы была ўведзена матрыца Кабіба — Кабаясі — Маскава, якая вызначае параметры змешвання кваркаў.
Гіпотэза, выказаная ў артыкуле, пастулюе існаванне трэцяга пакалення кваркаў, якое было эксперыментальна пацверджана праз 4 гады з адкрыццём b-кварка.
Remove ads
Зноскі
- nobelprize.org — Nobel Foundation. Праверана 12 кастрычніка 2018.
- Toshihide Maskawa // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads