Грыгарыянскі каляндар

From Wikipedia, the free encyclopedia

Грыгарыянскі каляндар
Remove ads

Грыгарыя́нскі калянда́р («новы стыль») — каляндар, уведзены ў 1582 годзе папам Грыгорыем XIII узамен старога юліянскага. Злічэнне было перасунута на 10 сутак наперад (наступным днём пасля 4 кастрычніка 1582 года стала 15 кастрычніка 1582 года), каб улічыць хібнасць, якая назбіралася ў Юліянскім календары. У грыгарыянскім календары гады, якія заканчваюцца на 00, сталі лічыць высакоснымі толькі ў тым выпадку, калі лік, які складаецца з першых дзвюх лічбаў, дзеліцца на чатыры (1600 — высакосны, 1900 — звычайны, гэтым ён розніцца ад старога стылю). Адставанне грыгарыянскага календара ад сонечнага складае 24 гадзіны за 3300 гадоў.

Thumb
Грыгорый XIII прымае новы каляндар
Хуткія факты Каляндар, Звесткі аб календары ...

У грыгарыянскім календары працягласць трапічнага году прымаецца роўнай 365,2425 суткам. Працягласць невысакоснага году — 365 сутак, высакоснага — 366. Памылка ў адны суткі накопліваецца прыкладна за 3200 год (у юліянскім — за 128 год).

Remove ads

Размеркаванне высакосных гадоў

У адрозненне ад Юліянскага календара, у Грыгарыянскім высакосныя гады размяркоўваюцца іншым чынам:

  • Кожны год, нумар якога кратны 4, — высакосны.
  • Кожны год, нумар якога кратны 100, — не высакосны.
  • Кожны год, нумар якога кратны 400, — высакосны.

У выніку сярэдняя працягласць года складае 365,2425 дзён:

Remove ads

Месяцы

Больш інфармацыі №, Месяц ...

Разыходжанне Юліянскага і Грыгарыянскага календароў

З цягам часу ў Юліянскім календары накопліваецца значна большая памылка — адны суткі за 128 гадоў. Адсюль разыходжанне ў каляндарных датах:

Больш інфармацыі Стагоддзе, Дзён ...

Гісторыя

Табліца дат пераходу на грыгарыянскі каляндар у розных краінах:

Больш інфармацыі Краіна, Апошні дзень Юліянскага календара ...


Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads