Традэсканцыя
род раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Традэска́нцыя[1][2] (Tradescantia) — род кветкавых раслін сямейства Камялінавыя (Commelinaceae). Многія віды — папулярныя пакаёвыя расліны.
Remove ads
Назва
Род быў названы Карлам Лінеем ў гонар бацькі і сына Традэскантаў, англійскіх прыродазнаўцаў, падарожнікаў і калекцыянераў — Джона Традэсканта старэйшага (1570—1638) і Джона Традэсканта малодшага (1608—1662).
Батанічнае апісанне
Шматгадовыя травяністыя вечназялёныя расліны. Сцябло прамастойнае або сцелецца. Лісце простае, суцэльнае, чаргаванае, гладкае або апушанае. Колер лісця бывае зялёны, ліловы-чырвоны. Часам лісце стракатае. Кветкі з трыма пялёсткамі, белыя, блакітныя, ліловыя, ружовыя, адзіночныя ці ў пазушных або верхавінкавых суквеццях. Плод — каробачка.
Распаўсюджанне
Расліны роду распаўсюджаны ў трапічных і субтрапічных абласцях Амерыкі. Многія віды выкарыстоўваюцца ў якасці дэкаратыўных раслін.
Віды
Паводле сайта The Plant List род налічвае 75 відаў. Некаторыя з іх:
- Tradescantia albiflora Kunth — Традэсканцыя белакветная[1][2]
- Tradescantia boliviana (Hassk.) J.R.Grant
- Tradescantia blossfeldiana Mildbr. — Традэсканцыя Блюсфельда[1][2]
- Tradescantia cerinthoides Kunth
- Tradescantia fluminensis Vell. — Традэсканцыя прырэчная[1][2]
- Tradescantia virginiana L. — Традэсканцыя віргінская
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads