Транквіла Крэмона
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Транквіла Крэмона (іт. Tranquillo Cremona; 10 красавіка 1837, Павія — 10 чэрвеня 1878, Мілан) — італьянскі мастак, ілюстратар, заснавальнік руху скапільятура ў жывапісе XIX стагоддзя.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў Ламбардыі. Брат матэматыка Луіджы Крэмона. У 1848—1849 г. вучыўся ў рысавальнай школе пад кіраўніцтвам Чэзарэ Ферэры.
У 1852—1859 гадах жыў у Венецыі. Навучаўся жывапісу ў Венецыянскай акадэміі прыгожых мастацтваў у Джавані Карнавалі. Студэнтам быў уражаны майстэрствам венецыянскіх жывапісцаў XV—XVI стагоддзяў, больш чым мастакоў традыцыяналістаў акадэміі. Быў зачараваны багаццем каляровай гамы і тэндэнцыі растушавання ліній, якія адрозніваюць некаторыя карціны позняга Тыцыяна.
У Венецыі Т. Крэмона атрымаў шэраг узнагарод у конкурсах студэнцкіх работ, і трохгадовую стыпендыю ўрада Аўстра-Венгрыі.
У 1859 годзе, каб пазбегнуць прызыву на аўстрыйскую ваенную службу, мастак пераехаў у Мілан, дзе стаў заснавальнікам і актыўным членам руху скапільятура.
Remove ads
Зноскі
- Tranquillo Cremona
- Hills-Nova C. Tranquillo Cremona // Cremona, Tranquillo // Grove Art Online / J. Turner — [Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2018. — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T020193
- Tranquillo Cremona — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads