Транснептунавы аб’ект
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Транснепту́навы абъе́кт (ТНА) — нябеснае цела Сонечнай сістэмы, якое абарачаецца па арбіце вакол Сонца, і ў якога сярэдняя адлегласць да Сонца больш, чым у Нептуна.
Транснептунавыя аб'екты ўтвараюць пояс Койпера, рассеяны дыск і воблака Оарта.
У 1930 годзе быў адкрыты Плутон — першы вядомы навуцы транснептунавы аб'ект, які з моманту адкрыцця да 2006 года лічыўся дзявятай планетай Сонечнай сістэмы.
У 1978 годзе быў адкрыты Харон, спадарожнік Плутона. Наступны транснептунавы аб'ект, (15760) 1992 QB1, быў адкрыты толькі ў 1992 годзе — больш чым на 60 гадоў пазней Плутона.
Увогуле па стану на пачатак 2009 года вядома 1092 транснептунавых аб'екта з разнастайнымі характарыстыкамі.
Найбуйнейшымі вядомымі транснептунавымі аб'ектамі з'яўляюцца Эрыда, адкрытая ў 2005 годзе, і Плутон[1][2][3].
Remove ads
Памеры
Нептун — самая далёкая вядомая планета Сонечнай сістэмы. Сярод ТНА маюцца, аднак, 4 карлікавыя планеты. На малюнку — параўнанне памераў найбуйнейшых ТНА і Землі. У прыведзенай ніжэй табліцы пералічаны транснептунавыя аб'екты з дыяметрам, які перавышае 800 км, і прыведзены іх параметры.
Remove ads
Прасторавае размеркаванне
На дыяграме паказаны вялікія паўвосі і нахілы арбіт ТНА (уключаючы аб'екты пояса Койпера). У левай частцы для параўнання змешчаны кентаўры. Рэзанансныя аб'екты пазначаны чырвоным колерам.

Зноскі
- Рэдкае зацьменне пасварыла Плутон з плутоідам Архівавана 29 снежня 2010.
- Эрыда апынулася не большай за Плутона Архівавана 13 студзеня 2011.
- Для аб'ектаў Сонечнай сістэмы абсалютнай зорнай велічынёй H лічыцца такая бачная зорная велічыня, якую аб'ект меў бы, калі б знаходзіўся на адлегласці 1 а.а. ад Сонца і ад назіральніка, прычым назіральнік павінен бачыць поўную фазу аб'екта, для чаго яму (назіральніку) трэба знаходзіцца ў цэнтры Сонца.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads