Трафім Дзянісавіч Ігнаценка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Трафім Дзянісавіч Ігнаценка (17 сакавіка 1916, Рудня Споніцкая — 2 верасня 1984) — беларускі плакатыст.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 17 сакавіка 1916 года ў вёсцы Рудня Споніцкая Гомельскай вобласці. Скончыў Дзяржаўны мастацкі інстытут Літоўскай ССР у Вільнюсе ў 1958 годзе. Удзельнік мастацкіх выставак з 1958 года. Працаваў у сферы плаката. Быў галоўным рэдактарам «Агітплаката Саюза мастакоў БССР»[1].
Асноўныя работы: плакаты «Час не чакае!», «Са святам, таварышы!», «Першае Мая!», «Ніхто і нішто не забыта», «1918—1968», «Брэст — крэпасць-герой», «Мір!», «1945—1975. 9 мая», «Слава Узброеным Сілам Савецкага Саюза!». Работы знаходзяцца ў фондах Беларускага саюза мастакоў. Выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы ў 1958—1976 гадах. Член Беларускага саюза мастакоў з 1961 года. Памёр 2 верасня 1984 года.
Плакат Т. Д. Ігнаценкі «Час не чакае» стаў прызёрам І Усесаюзнай выстаўкі плаката (Кіеў, 1959)[2].
Remove ads
Зноскі
- Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2020. Праверана 23 красавіка 2020.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads