Траяк

манета From Wikipedia, the free encyclopedia

Траяк
Remove ads

Трая́к[1] (польск.: trojak) — найбольш пашыраная назва польскай сярэбранай манеты наміналам у 3 грошы ў пісьмовых крыніцах тэрыторый сучасных Польшчы, Беларусі і Украіны[1].

Thumb
Траяк Царства Польскага, 1841

Упершыню траякі пачалі чаканіць на манетных дварах у Кракаве і Торуні ў 1528 годзе, з 1580 года — амаль на ўсіх манетных дварах Рэчы Паспалітай[2][3]. Шырока траяк выкарыстоўваўся ў абарачэнні ў 1588—1627 гадах. Пасля перапынкаў чаканка аднаўлялася ў 1650—1665 і 1684—1685 гадах. Пазней манеты выпускаліся ў 1706, 1753—1756 гадах.

Першыя траякі вырабляліся з нізкапробных свідніцкіх манет і важылі 6,179 г (2,3 г чыстага серабра)[2][3]. Пазней вага манет мянялася згодна з урадавымі распараджэннямі. У 1765—1794 гадах польскія траякі вырабляліся з медзі. У 1794 годзе медныя манеты чаканілі ў Аўстрыі для Галічыны, у 1810—1814 гадах — Варшаўскае княства, у 1815—1841 гадах — царства Польскае, у 1835 годзе — вольны горад Кракаў.

Траякі былі распаўсюджаны на беларускіх і ўкраінскіх землях у XVI—XVII[1] (XVII—XVIII[2][3]) стагоддзях.

У скарбах часцей за ўсё сустракаюцца траякі польскай і літоўскай чаканкі, радзей — прускія, рыжскія і іншыя[2][3].

Remove ads

Гл. таксама

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads