Траянаўскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Трая́наўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Траянаўка. Сельсавет знаходзіўся ў паўночна-ўсходняй частцы раёна.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Халопеніцкага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Халопеніцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Крупскага раёна, з 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Халопеніцкага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. 26 жніўня 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Баранскага і Жортайскага сельсаветаў, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Маісееўшчына, сельсавет перайменаваны ў Маісееўшчынскі[1].
17 жніўня 1963 года Траянаўскі сельсавет утвораны зноў у складзе Барысаўскага раёна Мінскай вобласці БССР з часткі Маісееўшчынскага сельсавета ў складзе 23 населеных пунктаў: Барсукі, Будзішча, Восава, Добрая Парада, Доўгі Памёт, Запруддзе, Іванкаўшчына, Капачэўка, Курган, Максімаўка, Масцішча, Міхееўка, Мхерына II, Пагарэлае, Раманаўшчына, Рошча, Рубеж, Селішча, Стоткаўшчына, Страшное, Траянаўка, Хралоўка і Шопа[2]. У 1989 годзе скасавана вёска Мхерына[3]. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Маісееўшчынскага сельсавета[4].
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 759 чалавек[5], з іх 96,6 % — беларусы, 2,1 % — рускія[6].
Склад
На момант скасавання ў склад Траянаўскага сельсавета ўваходзілі 20 населеных пунктаў:
Зноскі
- Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 жніўня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11.
- Рашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 жніўня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 34 (1034).
- Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 24 красавіка, 29 мая і 26 чэрвеня 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 22 (1972).
- Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 29 чэрвеня 2015. (руск.)
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads