Трдзельнік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Трдзе́льнік (славацк.: trdelník) або скаліцкі трдзельнік (славацк.: skalický trdelník) — традыцыйная славацкая страва, салодкая выпечка, якая паходзіць з рэгіёна Загор'е. Вырабляецца з абкручанага вакол кія цеста, пасмажанага на грылі і пасыпанага цукрам, змяшаным з арэхамі і карыцай.
Славацкі трдзельнік — першая славацкая страва, якая атрымала абаронены геаграфічны статус Еўрасаюза. Такую назву могуць мець толькі трдзельнікі, вырабленыя на тэрыторыі раёнаў Скаліца і Сеніца, абмежаваным рэкамі Морава, Цепліца і Міява і мяжой з Чэхіяй.
Remove ads
Гісторыя
Прыгатаванне трдзельніка ў раёне Скаліцы вядомае ўжо з пачатку XIX стагоддзя. Граф Ёжэф Гвадані , адстаўны венгерскі генерал, які быў паэтам і філосафам, жыў у Скаліцы ў канцы XVIII стагоддзя. З сабой ён прывёз рэцэпт трдзельніка з Сяміграддзя і значна яго змяніў. Яго страва стала вядомая пад назвай скаліцкі трдзельнік.
Сучаснасць
У цяперашні час трдзельнік — вельмі папулярная салодкая выпечка па ўсёй Славакіі, а таксама ў Чэхіі. Карыстаецца папулярнасцю падчас кірмашоў і фестаў. Прадаецца таксама ў Венгрыі і ў іншых рэгіёнах пражывання этнічных венграў (напрыклад, у Ваяводзіне).
Гл. таксама
- Кюрцёшкалач
- Сенкач
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Трдзельнік
- Гісторыя скаліцкага трдзельніка(недаступная спасылка) (англ.)
- Goeasteurope Архівавана 11 снежня 2016. (англ.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads