Тромбафлебіт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тромбафлебі́т[3][4][5] (ад тромб і флебіт) — трамбоз з запаленнем сценкі вены і ўтварэнне тромба, які зачыняе яе прасвет.
Прычыны тромбафлебіту
У развіцці захворвання ляжыць комплекс прычын:
- інфекцыя
- запаволенне цёку крыві і павышэнне яе згусальнасці
- паніжэнне рэактыўнасці арганізма
- парушэнне цэласці сценак сасудаў (траўма вены)
- змена складу крыві
Часам тромбафлебіт — ускладненне родаў, розных аперацый, інфекцыйных захворванняў, злаякасных новаўтварэнняў.
Лячэнне тромбафлебіту
Лячэнне тромбафлебіту залежыць ад стадыі і формы захворвання. У выпадках, калі тромбафлебіт выкліканы няправільным правядзеннем ін’екцый, выкарыстоўваюць спіртавыя кампрэсы і антыкаагулянты (напрыклад, гепарынавую мазь). Пры інфекцыйнай этыялогіі выкарыстоўваюць антыбіётыкі, пры цяжкіх выпадках — хірургічнае ўмяшанне і іншае.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads