Вена (анатомія)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вена (анатомія)
Remove ads
Remove ads

Ве́на — крывяносны сасуд, па якім кроў рухаецца да сэрца. Вены атрымліваюць кроў з капіляраў. Вены аб'ядноўваюцца ў вянозную сістэму, частка сардэчна-сасудзістай сістэмы. Сасуды, па якіх кроў цячэ ад сэрца, завуцца артэрыямі.

Thumb
Схема вянознай сістэмы чалавека.

Не ва ўсіх выпадках па венах цячэ вянозная кроў, насычаная вуглякіслым газам, гэтак жа як па артэрыях не заўсёды цячэ артэрыяльная (узбагачаная кіслародам) кроў. Напрыклад, лёгачныя вены нясуць да сэрца ўзбагачаную кіслародам кроў, а лёгачная артэрыя нясе вянозную кроў ад сэрца да лёгкіх. Гэта ж адносіцца і да пупочных венаў у плодзе.

У некалькіх сістэмах назіраецца падзел вен на капілярную сетку і паўторнае зліццё, напрыклад у партальнай сістэме печані (варотная вена) і ў гіпаталамусе.

Remove ads

Найважнейшыя вены

Найважнейшыя вены арганізма:

  • Ярмовая вена
  • Лёгачныя вены
  • Варотная вена
  • Верхняя полая вена
  • Ніжняя полая вена
  • Падуздышная вена
  • Сцегнавая вена
  • Падкаленная вена
  • Падскурная вялікая вена нагі
  • Схаваная малая вена нагі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads