Тросніца (рака)

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Тро́сніца — рака ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Струнка (басейн Дзвіны).

Хуткія факты Тросніца, Характарыстыка ...

Даўжыня ракі 16 км. Плошча вадазбору 65 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 м/км. Пачынаецца ў паўночнай частцы возера Тросна, упадае ў Струнку за 1 км ад вёскі Арэхавічы. Працякае праз возера без назвы і возера Літоўка. У Тросніцу ўпадаюць ручаі і меліярацыйныя каналы.

Каля ракі вёскі Калошкі, Муштарова, Спаскае, Зюзіна, Тросніца. У басейне ракі знаходзяцца азёры Верхачэнне, Дварэцкае, Стоўбцы і Мінтуроўскае.

Remove ads

Літаратура

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 101.  583 с., іл. 10 000 экз.
  • Республика беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. Мн.: Белкартография, 2012. 5 000 экз. (руск.)
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 20, 21. — 72 с. 10 000 экз. ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Ліст карты N-35-22. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1986 год. (руск.)
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads