Труа-Рыўер

горад у Канадзе From Wikipedia, the free encyclopedia

Труа-Рыўер
Remove ads

Труа́-Рыўе́р[5], таксама Тры-Рыверс[5] (фр.: Trois-Rivières — Тры ракі) — пяты па велічыні горад у канадскай правінцыі Квебек. Труа-Рыўер — таксама найбуйнейшы населены пункт і сталіца гісторыка-культурнага і адміністрацыйнага рэгіёну Морысі. Насельніцтва — 126 тыс. чалавек.

Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
Remove ads

Геаграфічнае становішча

Труа-Рыўер мае важнае стратэгічнае значэнне для правінцыі Квебек. Ён размешчаны на паўночным беразе ракі Святога Лаўрэнція. Галоўны транзітны пункт, размешчаны паміж найбуйнейшым мегаполісам Квебека — горадам Манрэаль і сталіцай правінцыі — Квебекам. На паўднёвым беразе ракі размяшчаецца горад Беканкур.

Гісторыя

На працягу доўгага часу на тэрыторыі сучаснага горада жылі індзейцы плямёнаў алганкіны і абенакі. Французскі даследчык Жак Карцье апісаў месца падчас свайго другога падарожжа ў Новы Свет у 1535 годзе. Назва горада, аднак, была дадзена толькі ў 1599 годзе, капітанам Франсуа Гравэ Дзю Понам, і ўпершыню стала ўжывацца пры стварэнні карт у 1601 годзе.

Дзякуючы свайму стратэгічнаму становішчу, горад меў важную ролю ў калоніі ў гандлі мехам. Пасёлак стаў рэзідэнцыяй рэгіянальнага ўрада ў 1665 годзе. Урсулінкі прыбылі ў паселішча ў 1697 годзе, стварылі ў ім першую школу і дапамаглі мясцовым місіянерам звярнуць у хрысціянства мясцовых абарыгенаў і метысаў.

У 1760 годзе горад быў захоплены Вялікабрытаніяй.

Remove ads

Эканоміка

Труа-Рыўер з’яўляецца найстарэйшым прамысловым горадам Канады, дзякуючы стварэнню ў 1738 годзе першай у краіне ліцейні[6]. Першая інфраструктура для порту была пабудавана ў 1818 годзе недалёка ад вуліцы Сен-Антуан, а сёння гарадскі порт апрацоўвае 2,5 млн тон грузаў штогод[7]. Першая чыгунка была пабудавана ў 1879 годзе для падтрымкі лесапрамысловасці[8].

Насельніцтва

Больш інфармацыі Год, Колькасць ...

Гарады-пабрацімы

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads