Трубаўкладчык
машына для ўкладкі труб тубаправодаў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Трубаўкла́дчык[1][2] — самаходная (часам прычапная[1]) гусенічная грузападымальная машына, прызначаная для ўздыму і ўкладкі труб і транспартавання абсталявання для трубаправодаў, выканання грузападымальных і мантажных работ пры зварцы, ачыстцы, ізаляцыі трубаправодаў, перагрузцы труб і інш.


Трубаўкладчык робіцца на базе гусенічнага трактара і мае спецыяльна сканструяваныя складовыя часткі, напрыклад галоўную раму, процівагу, механізм уздыму стралы і грузу, бакавую стралу, якая паварочваецца толькі ў вертыкальнай плоскасці. Існуюць прычапныя трубаўкладчыкі на двухвосевым прычэпе, на якім усталёўваюць паваротную калонку з пад’ёмнай стралой і грузазахопным прыстасаваннем. Яны агрэгатуюцца з трактарамі.
Выкарыстоўваюцца трубаўкладчыкі сумесна з іншымі спецыяльнымі механізмамі. Асноўныя патрабаванні да трубаўкладчыкаў вызначаюцца тэхналогіяй выканання работ пры будаўніцтве трубаправода: забеспячэннем неабходнай грузападымальнасці на тэхналагічна забяспечаным вылеце стралы (крука).
Асноўныя тэхнічныя паказчыкі трубаўкладчыка:
- максімальная грузападымальнасць, вызначаная дыяметрам трубаправода (звычайна да 50 т[2]),
- вышыня ўздыму,
- вылет стралы (да 7,5 [2]),
- скорасць руху трубаўкладчыка (да 11 км/гадз[2]),
- расстаноўка машын для вытворчасці работ і іншыя.
Для пракладкі падводных трубаправодаў выкарыстоўваюць спецыяльныя трубаўкладачныя судны[3][2]).
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads