Трубаўкладчык

машына для ўкладкі труб тубаправодаў From Wikipedia, the free encyclopedia

Трубаўкладчык
Remove ads

Трубаўкла́дчык[1][2] — самаходная (часам прычапная[1]) гусенічная грузападымальная машына, прызначаная для ўздыму і ўкладкі труб і транспартавання абсталявання для трубаправодаў, выканання грузападымальных і мантажных работ пры зварцы, ачыстцы, ізаляцыі трубаправодаў, перагрузцы труб і інш.

Хуткія факты Трубаўкладчык, Матэрыял ...
Thumb
Укладка труб падземнага трубаправода
Thumb
Судна-трубаўкладчык

Трубаўкладчык робіцца на базе гусенічнага трактара і мае спецыяльна сканструяваныя складовыя часткі, напрыклад галоўную раму, процівагу, механізм уздыму стралы і грузу, бакавую стралу, якая паварочваецца толькі ў вертыкальнай плоскасці. Існуюць прычапныя трубаўкладчыкі на двухвосевым прычэпе, на якім усталёўваюць паваротную калонку з пад’ёмнай стралой і грузазахопным прыстасаваннем. Яны агрэгатуюцца з трактарамі.

Выкарыстоўваюцца трубаўкладчыкі сумесна з іншымі спецыяльнымі механізмамі. Асноўныя патрабаванні да трубаўкладчыкаў вызначаюцца тэхналогіяй выканання работ пры будаўніцтве трубаправода: забеспячэннем неабходнай грузападымальнасці на тэхналагічна забяспечаным вылеце стралы (крука).

Асноўныя тэхнічныя паказчыкі трубаўкладчыка:

  • максімальная грузападымальнасць, вызначаная дыяметрам трубаправода (звычайна да 50 т[2]),
  • вышыня ўздыму,
  • вылет стралы (да 7,5 [2]),
  • скорасць руху трубаўкладчыка (да 11 км/гадз[2]),
  • расстаноўка машын для вытворчасці работ і іншыя.

Для пракладкі падводных трубаправодаў выкарыстоўваюць спецыяльныя трубаўкладачныя судны[3][2]).

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads