Трусавічы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тру́савічы[1] (трансліт.: Trusavičy, руск.: Трусовичи) — вёска ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Янушкавіцкага сельсавета. Паблізу вёскі выток ракі Канатопкі.
Да 14 красавіка 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Калачоўскага сельсавета[2].
Remove ads
Гісторыя
Згадваецца ў 1704 годзе як вёска ў Мінскім ваяводстве ВКЛ[3].
Сядзіба Чаховічаў
Да другой паловы XIX ст. Трусевічы — адзін з дзевяці фальваркаў маёнтка Арамовічаў у Бясядах. У канцы стагоддзя атрымаў у спадчыну старэйшы сын Сігізмунда Чаховіча Мечыслаў, які пабудаваў сядзібу ў простых эклектычных формах. У яе планіроўцы выяўляюцца матывы бацькоўскай сядзібы ў Бясядах, візуальныя сувязі з навакольным асяроддзем.
Сядзібны дом згарэў у гады Вялікай Айчыннай вайны. У ім размяшчалася пагранічная застава. Не захаваліся карпусы спіртзавода і другія будынкі сядзібы. Засталася толькі арыгінальная лядоўня, пабудаваная з бутавага каменя. Каменем выкладзены і скляпеністая столь. У гады вайны выкарыстоўвалася партызанамі для выпечкі хлеба.
Remove ads
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
- НГАБ у Мінску, ф. 1727, воп. 1, спр. 4, с. 357
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads