Зыгмунт Чаховіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Зыгмунт Чаховіч
Remove ads

Зыгмунт Баніфацый Рох Бярнардавіч Чаховіч-Ляхавіцкі (19 жніўня 1831(1831-08-19) ці 1 (13) ліпеня 1883, Сурвілішкі, Віленская губерня15 (28) кастрычніка 1907[1], Малыя Бясяды, Лагойскі раён) — адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864, бібліяфіл. Паводле іншых звестак, Зыгмунт Чаховіч паходзіў з маёнтка Краснова Свянцянскага павета.

Remove ads

Біяграфія

Thumb

Радавод Чаховічаў пачынаецца з XVI стагоддзя, з часоў Жыгімонта III.[3]

Сын Бярнарда Чаховіча, завілейскага падкаморага, удзельніка паўстання 1830—1831 гадоў, і Юзэфы з Мірскіх.[4]

У 1851 годзе скончыў Віленскі шляхецкі інстытут, з адзнакай скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт на камеральным аддзяленні.

На павятовым сойміку ў Свянцянах у1861 годзе землеўласнікі аднагалосна прынялі праект заснавання публічнай бібліятэкі. Зыгмунт Чаховіч ахвяруе 150 кніг з мэтай, каб пасля прачытання змяніць іх на іншыя[5].

У 1862—1863 — член Віленскага Камітэта Руху, пасля яго ліквідацыі — займае пасаду сакратара ў «Аддзеле кіраўнікоў правінцыямі Літвы». Прыхільнік жорсткай лініі К. Каліноўскага. Зыгмунт Чаховіч не верыў ні ў які кі­рунак або ў заснаваную на праграме працу; пакідаў гэта на волю сляпога выпадку[6]:

Мы ў маленькай лодачцы пасярод вялікай буры, — розныя элементы не прыйдуць да згоды.

Арыштаваны 31 ліпеня 1863. Выданы шпіёнам-яўрэем, быў пасля арышту прыгавораны спачатку да расстрэлу. У снежні 1863 г. Канстанцін Радзівіл, з якім ён быў пароднены праз Сулістроўскіх, прасіў у віленскага генерал-губернатара Міхаіла Мураўёва аб замене смяротнага прысуду. Кару змянілі на 10 гадоў катаргі. Аднак Мураўёў лічыў гэту кару замягкай і падвысіў да 12 гадоў цяжкіх работ. Нягледзячы на жорсткія рэпрэсіі вернападданніцкі адрас не падпісаў. Катаргу адбываў у Нерчынскіх рудніках.

Пасля вызвалення жыў у маёнтку Малыя Бясяды Вілейскага павета (цяпер Лагойскі раён), бо радавое гняздо Сурвілішкі царскія ўлады перадалі генералу Маўрысу[7]. У Малых Бяседах Зыгмунт Чаховіч стварыў вялікую бібліятэку. З Чаховічам пазнаёміўся малады Янка Купала, сям’я якога ў 1895—1904 жыла непадалёку ў фальварку Селішча. У доме Чаховіча Купала ўпершыню пазнаёміўся з нелегальнай літаратурай (прысвечанай польскаму вызвольнаму руху), гутарыў з ім пра паўстанне 1863—1864, карыстаўся яго багатай бібліятэкай. Пра сустрэчы з Чаховічам паэт пісаў у аўтабіяграфіях.

Thumb
Фотаздымак з апошніх гадоў жыцця

Па словах Якуба Гейштара, які добра ведаў Зыгмунта, Чаховіч быў «высакародны, узнёслы, але пры гэтым непаслядоўны і без цвёрдых перакананняў, лёгка даваў сабой кіраваць». Як пісаў Купала, Чаховіч быў «ідэаліст і летуценнік»[8].

Памёр 15 (28) кастрычніка 1907. Пахаваны на старых могілках у Радашковічах (магіла не адшуканая).

Remove ads

У культуры і мастацтве

Сябар Чаховіча, паэт Ежы Ляскарыс, прысвяціў яму адзін са сваіх вершаў «Д-а З.[ыгмунта] Ч.[аховіча]»[9].

Асоба Зыгмунта Чаховіча натхніла класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча. Вобраз этага неардынарнага чалавека адлюстраваны ў яго п’есе «Калыска чатырох чараўніц», у якой паказаны вялікі ўплыў З. Чаховіча на фарміраванне светапогляду Янкі Купалы[3].

Сям’я

8 (20) верасня 1859 ў Валкалацкім касцёле ажаніўся з Анэляй з Арамовічаў (24 красавіка 1841 — 21 сакавіка 1902), дачкой Францішка і Эстэлі з Петразалінаў[10], з якой меў сыноў:

Жонка таксама пахаваная на каталіцкіх могілках у Радашковічах, захаваўся надмагільны помнік са скульптурнай выявай Дзевы Марыі.

Зноскі

  1. метрычная кніга
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q932420'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q34544468'></a>
  2. Wileńskie Rozmaitości 1998 nr 2 (46) — 1998.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q27245029'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q27245093'></a>
  3. Драўніцкі Янка, КАМАІ — РАДЗІМА БРАНІСЛАВА РУТКОЎСКАГА(недаступная спасылка) // Куфэрак Віленшчыны
  4. Якубянец-Чаркоўска Я. Паўстанне 1863 года ў Свянцянскім павеце. — «Сумежжа», Паставы, 2013. -С.10.
  5. Драўніцкі Я. Крывавы 1863 год// Нашы карані. Ілюстраваны часопіс краязнаўцаў Паазер’я. Паставы: Сумежжа. — № 5, студзень-сакавік 2003 г. — С.16-24
  6. Янка Купала. Збор твораў у 9 тамах. Том 9, кніга 1. — Мінск, «Мастацкая літаратура»; 2003 / ст. 268
  7. Часопіс "НАША ВЕРА" :: 2(100)/2022 :: ЮРЫ ЛЯСКАРЫС: ВЕРШЫ. media.catholic.by. Праверана 30 красавіка 2025.
  8. Адреса членов Минского общества сельского хозяйства. ― Минск : Паровая типолит. Х. Дворжец, [1889―1897?]. ― 34 с.
Remove ads

Літаратура

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads