Тршынец
горад у Чэхіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тршы́нец (чэшск.: Třinec, польск.: Trzyniec) — статутны горад у Чэхіі, у Мараўскасілезскім краі. Размешчаны на рацэ Ольшэ, на ўсходзе краіны, каля мяжы з Польшчай. Насельніцтва — 38953 чалавекі (2001).
Remove ads
Гісторыя
Вёска Тршынец з’явілася ў XIV стагоддзі. Упершыню згадана ў дакуменце 1444 года. Большасць насельніцтва ў той час займалася сельскай гаспадаркай, хоць раён быў багаты на адклады вапняку, жалезнай руды і гліны. У 1836 годзе пачалося будаўніцтва печы для апрацоўкі металу, у 1839 годзе пачаў функцыянаваць першы металургічны завод, які стаў найбуйнейшым у Цешынскай вобласці.
У 1851 годзе ў Тршынцы па ініцыятыве рабочых адкрылася першая школа. Будаўніцтва чыгункі ў 1871 годзе дало штуршок далейшаму развіццю Тршынца. Пасля падзелу Цешынскай вобласці ў 1920 годзе ўвайшоў у склад Чэхаславакіі. У 1931 годзе Тршынец атрымаў статус горада.
У кастрычніку 1938 года горад, разам з Цешынскай вобласцю, быў анэксіраваны Польшчай, падчас Другой сусветнай вайны належаў нацысцкай Германіі. Пасля заканчэння вайны горад быў вернуты Чэхаславакіі, навакольныя вёскі былі ўключаны ў яго склад.
Remove ads
Эканоміка
Тршынец — важны цэнтр чорнай металургіі. Тршынецкі металургічны завод з’яўляецца адным з найбуйнейшых у Чэхіі. Транспартны вузел.
Насельніцтва
Гарады-пабрацімы
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads