Бабок

From Wikipedia, the free encyclopedia

Бабок
Remove ads

Бабок, бабок трохлісты[1], бабоўнік, трыфоль, трыліснік (Menyanthes) — род кветкавых раслін сямейства Бабковыя (Menyanthaceae). Уключае адзін від — бабок трохлісты (Menyanthes trifoliata L.).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 20—35 см з тоўстым, доўгім, паўзучым карэнішчам. Лісце трайчастае, суцэпьнакрайняе, чаргаванае, прыкаранёвае, на доўгіх чаранках. Кветаноснае сцябло бязлістае, бакавое. Кветкі двухполыя, бледна-ружовыя або белыя, духмяныя, з нектарнікамі, у густых прамастойных гронках. Плод — акруглая каробачка.

Пашырэнне

Thumb
Паштовая марка Беларусі.

Пашыраны ў Паўночным паўшар’і. На тэрыторыі Беларусі трапляецца на нізінных і сфагнавых балотах, па забалочаных берагах рэк, азёр, канаў, утварае зараснікі.

Выкарыстанне

Лекавая (жаўцягонны сродак і ўзбуджальнік апетыту), фарбавальная, меданосная і дэкаратыўная расліна, мае гліказіды меніянцін, меліянцін, алкалоід генцыянін, вітамін С, дубільныя рэчывы і інш.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads