Трынітарыі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Трынітарыі
Remove ads

Трынітарыі («Ордэн Найсвяцейшай Троіцы», лац.: Ordo Sanctissimae Trinitatis, OSsT) — каталіцкі жабрацкі манаскі ордэн, заснаваны ў 1198 годзе французскім багасловам Жанам дэ Мата і пустэльнікам Феліксам дэ Валуа (Валезы) для выкупу палонных хрысціян з мусульманскага палону. Заснаванне ордэна было ўхвалена Папам Інакенціем III у Operante divine dispositionis clementia. Дэвізам ордэна стала фраза лац.: Gloria Tibi Trinitas et captivis libertas, Слава Табе Троіца, а палонным — свабода.

Thumb
Святыя Жан дэ Мата і Фелікс Валуа. Гравюра 1700 года
Хуткія факты Поўная назва, Лацінская назва ...
Remove ads

Дзякуючы падтрымцы караля Філіпа II Аўгуста ордэн трывала абгрунтаваўся на тэрыторыі Францыі, жыхары якой звалі трынітарыяў «мацюрынцамі» (ад імя Св. Мацюрына, пры царкве якога ў Парыжы было заснавана французскае аддзяленне). У прастамоўі іх таксама звалі «братамі аслоў» ці «асліным ордэнам» (ordo asinorum), паколькі ім было забаронена ездзіць на канях (забарона скасавана Папам у XIII ст.).

Строгі статут забараняў трынітарыям есці ў звычайны час мяса і рыбу і мець якой-небудзь уласнасць. Выконваючы сваю асноўную задачу, за 437 гадоў (з 1258 да 1696) ордэн выкупіў з мусульманскага палону 30 732 нявольніка. Сродкі для выкупу трынітарыі, галоўным чынам, здабывалі зборам міласціны. Нярэдкія былі выпадкі, калі трынітарыі аддавалі сябе саміх у рабства за вызваленне палонных. Да прыкладу, у 1580 годзе яны выкупілі з алжырскага палону Сервантэса, пасля чаго ён вярнуўся ў Іспанію і напісаў «Дон Кіхота». Апагеем уплыву ордэна быў XV ст. Акрамя выкупу палонных ордэн займаўся апекай над хворымі і беднымі, а таксама евангелізацыяй.

Thumb
Касцёл Святога Апостала Андрэя і кляштар трынітарыяў у Крывічах

Распаўсюдзіўшыся ў Іспаніі, Італіі, Польшчы і іншых каталіцкіх дзяржавах, да канца XVIII ст. ордэн налічваў да 300 манастыроў. Ордэн дзейнічаў і на тэрыторыі сучаснай Украіны, Беларусі і Прыбалтыкі (Луцк, Камянец-Падольскі, Віцебск, Орша, Крывічы, Вільнюс). У гады Рэфармацыі ў Германіі, у Францыі ў перыяд Рэвалюцыі 1789 года дзейнасць трынітарыяў была забаронена.

У XX ст. колькасць трынітарыяў зменшылася. Аднак напачатку XXI стагоддзя ордэн ізноў зведаў невялікі рост, колькасць трынітарыяў з 2000 па 2010 год вырасла з 557 да 612 чалавек. Паводле даных на 2010 год ордэн налічваў 612 членаў, у тым ліку 401 святара. Трынітарыям належаць 102 манастыры. Місіянерская арганізацыя трынітарыяў дзейнічае на востраве Мадагаскар. Сучасныя трынітарыі працягваюць выконваць сваю місію, напрыклад, падтрымліваюць праграму дапамогі бежанцам з Судана.

Адзенне манахаў-трынітарыяў: белыя плашчы з крыжамі (вертыкальная паласа — чырвоная, гарызантальная — сінія).

Remove ads

Другі і трэці ордэны

Ужо ў XIII стагоддзі нароўні з мужчынскімі мясцінамі ствараліся манастыры Другога ордэна (жаночага). Пачынаючы з XVII стагоддзя яны пачалі аб'ядноўвацца ў кангрэгацыі. У наш час існуюць тры асобныя кангрэгацыі (якія разам налічваюць 647 манашак у 91 манастыр) і 20 цалкам аўтаномных манастыроў з 260 манашкамі.

Набожныя парафіяне, якія дапамагаюць ордэну ў дзейнасці, існавалі яшчэ з XIII стагоддзя, аднак арганізацыйна яны былі аб'яднаны ў Трэці ордэн толькі ў 1584 годзе. У прыватнасці, да Трэцяга ордэна трынітарыяў належалі блажэнная Ганна Марыя Тайгі і блажэнная Елізавета Канары.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads