Трыскайдэкафобія

боязь ліку 13 From Wikipedia, the free encyclopedia

Трыскайдэкафобія
Remove ads

Трыскайдэкафо́бія (ад стар.-грэч.: τρεισ — «3», καί — «і», δεκα — «10» і φόβος — «страх», «фобія») — боязь ліку 13; гэты забабон звязаны з бояззю пятніцы 13, вядомай таксама як параскевідэкатрыяфобія.

Thumb
Гатэль з пакоямі, пранумараванымі 11, 12 і 14

Тэрмін «трыскайдэкафобія» ўпершыню ўжыў Айседор Корыят у сваёй кнізе Abnormal Psychology[1].

Паходжанне

Існуе памылковае меркаванне, што найранейшыя згадкі пра лік 13 як нешчаслівы сустракаюцца ў вавілонскім зводзе законаў Хамурапі (каля 1780 да н.э.), у якім нібыта прапушчаны трынаццаты закон. Насамрэч гэты кодэкс не меў нумарацыі, а ў перакладзе Л. В. Кінга 1910 года прапушчаны адзін пункт:

Калі гандляр скончыў (свой) лёс (т. б. сканаў), пакупнік павінен атрымаць кампенсацыю ў, напрыклад, пяціразовым памеры з маёмасці прадаўца.

Іншыя пераклады Кодэксу Хамурапі ўключаюць гэты 13-ы артыкул[2].

Thumb
Дом № 13 у Апелдорне (Нідэрланды)

Паводле вераванняў некаторых хрысціян лічыцца, што на Апошняй вячэры 13-м чалавекам за сталом сядзеў Іуда, які здрадзіў Ісусу[3]. Аднак у Бібліі нічога не сказана пра парадак, у якім апосталы сядзелі за сталом. Да таго ж лік 13 не з’яўляецца нешчаслівым у іўдахрысціянскай традыцыі. Так, кніга Зыход пералічвае трынаццаць атрыбутаў міласэрнасці Божай[4]. Некаторыя хрысціянскія цэрквы таксама ўжываюць гэтыя 13 атрыбутаў у сваіх набажэнствах.

Магчыма, трыскайдэкафобія была вядомая таксама і вікінгам. Лічыцца, што ў пантэоне нарвежскіх багоў Локі быў 13-м. Дакладней, ён быў адным з арганізатараў забойства Бальдра і быў 13-м госцем на яго пахаванні[5]. Магчыма, адсюль паходзіць прымха, паводле якой з 13 чалавек, што сабраліся разам за абедзенным сталом, адзін абавязкова памрэ ў наступным годзе.

Старажытныя персы верылі, што дванаццаць задыякальных сузор’яў кантралявалі месяцы года, і кожнае з іх кіравала Зямлёй цягам 1000 гадоў. Пасля сканчэння перыяду ўсіх кіраванняў зямля і неба знікнуць у хаосе. Таму ў персаў лік 13 атаясамліваецца з хаосам, і па традыцыі яны праводзяць трынаццаты дзень паводле іранскага календара па-за хатамі, каб не прыцягваць няўдачу.

У пятніцу, 13 кастрычніка 1307 года французскі кароль Філіп IV аддаў загад на арышт усіх тампліераў. У XX стагоддзі гэты факт стаў вельмі папулярным для абгрунтавання «нешчаслівасці» пятніцы 13.

У 1881 уплывовыя жыхары Нью-Ёрка на чале з ветэранам Грамадзянскай вайны капітанам Уільямам Фаўлерам вырашылі пакласці канец гэтаму і некаторым іншым забабонам. Яны стварылі абедзенны клуб пад назвай «Клуб трынаццаці». На першым пасяджэнні ў пятніцу 13 студзеня 1881 а 20:13 13 членаў клуба селі разам за стол у пакоі № 13 у памяшканні клуба. Каб трапіць у пакой, госці праходзілі пад лесвіцай і сядалі між купак рассыпанай солі. Цягам наступным 40 гадоў ва ўсёй Паўночнай Амерыцы паўсталі падобныя «клубы 13-ці». Іхняя дзейнасць актыўна асвятлялася ў прэсе, а сярод удзельнікаў клубаў былі такія вядомыя асобы, як пяць будучых прэзідэнтаў ЗША ад Чэстэра Артура да Тэадора Рузвельта.

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

  1. Isador H. Coriat. Abnormal Psychology. — Read Books. — 2008. — С. 319. ISBN 9781409770701.
  2. Hammurabi. Hammurabi, The Code of Hammurabi [2250 BC] (англ.)(недаступная спасылка). The Online Library of Liberty. Library of Liberty (27 лістапада 2012). Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2008. Праверана 4 чэрвеня 2014.
  3. Cecil Adams. Why is the number 13 considered unlucky? (англ.). The Straight Dope (27 лістапада 2012).
  4. Ronald L. Eisenberg. The 13 Attributes of Mercy (англ.)(недаступная спасылка). My Jewish Learning (27 лістапада 2012). Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2014. Праверана 4 чэрвеня 2014.
  5. Oberon Zell-Ravenheart. Companion for the Apprentice Wizard. — Career Press, 2006. — С. 200.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads