Трыумфальная арка (Парыж)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Трыумфальная арка (фр.: arc de triomphe de l’Étoile) — манумент у 8-й акрузе Парыжа на плошчы Шарля-дэ-Голя (Зоркі).
Remove ads
Апісанне
Вышыня 49,51 м, шырыня 44,82 м, вышыня звода 29,19 м. Пабудаваная ў 1806—1836 па распараджэнні Напалеона архітэктарам Жанам Шальгрэнам. Упрыгожана чатырма скульптурнымі групамі: з боку Елісейскіх палёў — «Марсельеза» скульптара Руда (справа) і «Трыумф 1810 г.» скульптара Карто; з боку авеню дэ ла Гранд-Армэ — «Супраціўленне» (справа) і «Мір» скульптара Этэкса. На сценах аркі выгравіраваныя назвы 128 бітваў, выйграных рэспубліканскай і імператарскай арміяй, а таксама імёны 558 французскіх военачальнікаў. Арку атачаюць 100 гранітных тумб (у гонар «ста дзён» кіравання Напалеона), злучаных паміж сабой чыгуннымі ланцугамі.
Remove ads
Магіла Невядомага Салдата
28 студзеня 1921 года пад скляпеннямі аркі былі пахаваны астанкі Невядомага салдата, які загінуў падчас першай сусветнай вайны.
Гл. таксама
- Арка на плошчы Карузель
- Вялікая арка Дэфанс
- Трыумфальная арка
- Трыумф
- Трыумфальная арка, раман
Зноскі
- base Mérimée — ministère de la Culture, 1978.
- archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads