Трыццаць срэбранікаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Трыццаць срэбранікаў - цана, за якую Іуда Іскарыёт згадзіўся аддаць Ісуса Хрыста у рукі першасвятароў Сінедрыёна, пра гэта ў Новым Запавеце запісана ў Евангеллі ад Матфея 26:15. Перад падзеямі Апошняй вячэры, Іуда пайшоў да першасвятароў і пагадзіўся перадаць Ісуса ў абмен на 30 сярэбраных манет, а пасля поўны раскаяння вярнуў грошы назад.

Паводле Евангелля ад Матфея такім чына выканана прароцтва, запісанае ў кнізе прарока Ераміі. Тым не менш, у кнігі Ераміі няма згаданага прароцтва, а прароцтва пра трыццаць срэбранікаў запісана ў кнізе Захарыі, у якой апісваецца вяртанне плацяжу ў трыццаць срэбранікаў амаль такім жа чынам, як і ў Евангеллі ад Матфея.
Тып манет дагэтуль дакладна не вызначаны, а вобраз часта выкарыстоўваецца ў мастацкіх работах з выявай пакут Хрыста. Фраза выкарыстоўваецца ў літаратуры і штодзённым жыцці для абазначэння людзей, гатовых за грошы пайсці на здраду.
Remove ads
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Трыццаць срэбранікаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads