Трэцяя ракета

Васіль Уладзіміравіч Быкаў From Wikipedia, the free encyclopedia

Трэцяя ракета
Remove ads

«Трэ́цяя раке́та» — аповесць Васіля Быкава, упершыню выйшла ў часопісе «Маладосць» №2 у 1962 годзе і ў асобным выданні — у той самы год[1]. За гэты твор у 1964 годзе Быкаў стаў Лаўрэатам Літаратурнай прэміі імя Я. Коласа.

Хуткія факты Трэцяя ракета, Жанр ...
Remove ads

Падставы напісання

Васіль Быкаў, прачытаўшы некалькі ваенных твораў Рыгора Бакланава, адклаў усё і жарсна сеў пісаць «Трэцюю ракету». Але не паспеў яе скончыць за вясну, а летам яго выклікалі на ваенныя зборы ў Навагрудак. Нават у войску Быкаў працягваў пісаць кнігу.

"

Мабыць, ніводную я не пісаў з такой апантанасцю, як «Трэцюю ракету», сам не ведаю, з якой прычыны. Бывала, як толькі наставала пасляабеддзе і па звыклым распарадку дня вайскоўцы клаліся спаць, я бег у ціхманы куток салдацкай курылкі і пісаў — алаўком у сшытку.
Васіль Быкаў
Доўгая дарога дадому

"
Remove ads

Сюжэт

Вялікая Айчынная вайна на Беларусі. Артылерыйскі разлік трое сутак адрэзаны ад сваіх. Лёс звёў у адным акопе розных людзей, якім трэба адбіць першую танкавую атаку фашыстаў. У цяжкія часіны і смяротнай небяспецы выяўляюцца сапраўдныя чалавечыя характары…

Экранізацыя

У 1963 годзе Беларусьфільм зняў фільм паводле аповесці пад назвай «Трэцяя ракета». Гэта была першая экранізацыя твора Быкава.

Зноскі

  1. Доўгая дарога дадому, кніга ўспамінаў Васіля Быкава

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads