Туканавыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Туканавыя
Remove ads

Туканавыя, перцаедныя (Ramphastidae) — сямейства даволі буйных птушак з несувымерна вялікай, сціснутай з бакоў, ярка афарбаванай дзюбай. Самыя буйныя прадстаўнікі атрада дзятлападобных. Налічваюць 36 відаў.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Даўжыня да 63 см, маса да 300 г. Афарбоўка апярэння кантрасная, пераважае чорны колер з яркімі ўчасткамі жоўтага, зялёнага, чырвонага і інш.; у дробных відаў пераважаюць адценні зялёнага. Дзюба вялікая (часам амаль роўная даўжыні цела), лёгкая (з пнеўматычнымі поласцямі), сціснутая з бакоў, ярка афарбаваная, загнутая ўніз; краі зазубраныя. Язык доўгі, вузкі, яго канец і краі махрыстыя. Крылы кароткія, шырокія. Хвост у большасці відаў кароткі. Ногі вялікія, моцныя.

Remove ads

Пашырэнне

Туканы засяляюць раўнінныя і горныя (да 3000 м) трапічныя лясы Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі: ад поўдня Мексікі да поўначы Аргенціны. Гняздуюць у натуральных або выдзяўбаных дзятламі дуплах.

Асаблівасці біялогіі

Расліннаедныя, могуць паядаць таксама насякомых, малюскаў, яшчарак і інш. Манагамы. Адкладваюць да 4 яец.

Промысел, прыручэнне

Лёгка прыручаюцца. Аб’ект промыслу.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads