Тумініцкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Тумі́ніцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Талачынскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Лісуны.

Хуткія факты Тумініцкі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Тумініцкі (Лісуноўскі) сельсавет у складзе Коханаўскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Тумінічы. У 1928 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Лісуны. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Коханаўскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Аршанскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. З 9 верасня 1946 года сельсавет у складзе адноўленага Коханаўскага раёна, з 17 снежня 1956 года — у складзе Аршанскага раёна. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Талачынскага раёна, за выключэннем 8 населеных пунктаў (вёскі Аляксандрава, Балотавічы, Барэйшава, Вярхоўе, Гарані, Мацнава, Тумінічы і Хадулы), якія былі перададзены ў склад Аршанскага раёна[1] і 27 снежня 1962 года перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Баранскага пассавета Аршанскага раёна[2]. 18 сакавіка 1963 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Сальніцкага сельсавета[3].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads