Тупаевыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тупа́евыя, тупа́і (Tupaiidae) — сямейства млекакормячых, традыцыйна адносілася да паўмалпаў.
Remove ads
Апісанне
Даўжыня цела да 25 см, хваста да 22 см, маса да 360 г. Канечнасці кароткія, пярэднія даўжэйшыя за заднія; пяціпальцыя, з кіпцюрамі. Футра густое, мяккае, бурае або карычневае з рознымі адценнямі.
Пашырэнне
Вядомы з алігацэну Азіі (каля 30 млн. г. назад).
Адрозніваецца 5 родаў, 18 відаў. Пашыраны ў трапічных дажджавых і горных лясах Паўднёва-Усходняй Азіі, астравах Малайскага архіпелага.
Асаблівасці біялогіі
Актыўныя ўдзень. Кормяцца раслінамі і насякомымі. Жывуць у падлеску і ніжніх галінах дрэў. Гняздуюцца у дуплах паваленых дрэў, у поласцях сцёблаў бамбуку і інш. Палавой спеласці дасягаюць ва ўзросце 6 месяцаў. Нараджаюць да 4 дзіцянят.
Літаратура
- Самусенка Э. Р. Тупаевыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 31. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads