Тура Бергер

From Wikipedia, the free encyclopedia

Тура Бергер
Remove ads

Ту́ра Бе́ргер (нарв.: Tora Berger, нар. 18 сакавіка 1981, Рынгерыке, Бускеруд) — нарвежская біятланістка, алімпійская чэмпіёнка, васьміразовая чэмпіёнка свету і шматразовы прызёр чэмпіянатаў свету.

Хуткія факты Тура Бергер, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Тура Бергер з 8 гадоў пачала займацца лыжнымі гонкамі, але затым перайшла ў біятлон. У сезоне 1999/2000 юная Тура выйграла першы медаль чэмпіянату Еўропы сярод юніёраў, а затым і першы медаль чэмпіянату свету сярод юніёраў. У наступным сезоне яе вынікі крыху знізіліся, таму пасля заканчэння выступленняў сярод юніёраў яна перабралася ў Кубак Еўропы. Набраўшыся вопыту, Тура Бергер дэбютуе ў Кубку свету ў сезоне 2001/2002. Аднак ні хуткасць, ні стральба Туры не дазваляюць прэтэндаваць на высокія пазіцыі. Упарта працуючы над стральбой, у сезоне 2004/2005 яна дамагаецца пэўных вынікаў, у ліку якіх можна назваць яе перыядычнае трапленне ў дваццатку лепшых на спаборніцтвах этапа Кубка свету, два подыўма на этапе ў Турыне, семнаццатае месца ў агульным заліку Кубка свету. У 2006 годзе Тура Бергер упершыню заваёўвае медаль чэмпіянату свету, а праз год — яшчэ два медалі.

На Алімпіядзе ў Ванкуверы Тура Бергер заваявала золата ў індывідуальнай гонцы. Гэтая ўзнагарода стала першым залатым алімпійскім медалём у нарвежскім жаночым біятлоне. Але неспадзявана гэты медаль апынуўся таксама 100-й залатым медалём у гісторыі алімпійскай зборнай Нарвегіі.

На першым этапе Кубка свету па лыжных гонках 2011/2012 года ў нарвежскім Шушэне стала чацвёртай у гонцы на 10 км вольным стылем,[2] а таксама дапамагла другому складу зборнай Нарвегіі заняць другую пазіцыю ў эстафеце, прычым яе час стаў другім па хуткасці на каньковых этапах гонкі ўслед за вынікам шведкі Шарлот Калы.[3]

На чэмпіянаце свету па біятлоне 2012 года ў Рупольдынгу выйграла ў індывідуальнай гонцы сваю першы асабісты залаты медаль.

Сезон 2012/2013 Тура пачала з перамогі ў змешанай эстафеце і срэбра ў спрынце. Аднак затым ёй не было роўных у індывідуальнай гонцы спрынце і гонцы пераследу ў Эстэрсундзе. Акрамя таго, шмат у чым дзякуючы ёй, нарвежкі перамаглі ў эстафеце. І завершылася ўсё срэбрам мас-старту. Такім чынам, Тура правяла цудоўны Чэмпіянат Свету, выйграўшы ў кожнай гонцы медаль.

Remove ads

Дасягнення

Тура Бергер з’яўляецца адзінай біятланісткай ў свеце, якая заваявала медалі на ўсіх гонках чэмпіянату свету.

У 2012 годзе Нарвежскай асацыяцыяй спартыўных журналістаў Тура Бергер прызнана «Спартсменкай года» ў Нарвегіі, стаўшы першай у краіне жанчынай-біятланісткай, якая ўдастоілася падобнай узнагароды.[4]

На чэмпіянаце свету 2013 у чэшскім Нове-Места-на-Мораве паўтарыла дасягненне сваёй суайчынніцы Ліў-Грэце Пуарэ, выйграўшы 4 залатыя медалі на адным чэмпіянаце, стаўшы васьміразовай чэмпіёнкай свету. На этапе Кубка свету ў Сочы (2013) паўтарыла сусветны рэкорд Магдалены Форсберг па колькасці подыумаў запар у асабістых гонках на этапах Кубка свету (10 подыумаў). А калі ўлічваць эстафеты (12 подыумаў), то і перасягнула Магдалену.

Па агульнай колькасці подыумаў за адзін сезон (19) паўтарыла дасягненне Магдалены Форсберг.

З’яўляецца адзінай у свеце біятланісткай, якая заваявала ўсе Крыштальныя глобусы ў адным сезоне — Вялікі крыштальны глобус, чатыры малыя ў асабістых спаборніцтвах і два малых у складзе нацыянальнай зборнай у заліку эстафет (сезон 2012/2013). У гэтым жа сезоне жаночая зборная Нарвегіі на чале з Турай Бергер стала ўладальніцай Кубка нацый. Туры Бергер належыць рэкорд па колькасці набраных ачкоў у адным кубкавым сезоне — 1234 ачкі ў сезоне 2012/2013.

Remove ads

Асабістае жыццё

Тура Бергер — малодшая сястра нарвежскага лыжніка і біятланіста Ларса Бергера.

19 чэрвеня 2010 года адбыўся шлюб алімпійскай чэмпіёнкі Туры Бергер і Тронда Тэўдаля, з якім яна знаёма больш за 10 гадоў. Урачыстая цырымонія прайшла ў царкве Лес’і.

У 2009 годзе ў Туры быў дыягнаставаны рак скуры.[5] Спартсменцы прыйшлося перанесці аперацыю. Дзякуючы таму, што хвароба была выяўлена ў пачатку свайго развіцця, Тура Бергер змагла выздаравець. Больш за тое, з такім дыягназам яна не спыняла сваю спартыўную кар’еру, паспяхова выступіўшы на Алімпійскіх гульнях 2010 года.[6]

Зноскі

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads