Турка (Львоўская вобласць)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Турка (Львоўская вобласць)map
Remove ads

Турка (укр.: Турка) — горад раённага значэння ў Туркіўскім раёне Львоўскай вобласці Украіны. Размешчаны ў Карпатах на рацэ Стрый за 130 км на паўднёвы захад ад Львова.

Хуткія факты Турка, Краіна ...
Remove ads

Назва

Па найбольш верагоднай версіі назву горад атрымаў ад першабытных дзікіх быкоў-тураў, якія вадзіліся ў навакольных лясах. Па іншай версіі назва горада пайшла ад назвы варот-вежаў «турыя», «тур’я», «турня», якія стаялі пры ўездзе ў горад. Назва горада не мае нічога агульнага з туркамі.

Геаграфія і транспарт

Горад размешчаны на поўдні Львоўшчыны ў Карпатах, на левым беразе ракі Стрый з яго прытокамі Яблонькай і Літмыр, паміж гарамі Шыменка, Кычера, Вянец і Асоўня. Горад размешчаны за 130 км ад Львова, за 100 км ад Ужгарада, на вышыні 557 метраў над узроўнем мора.

Месца размяшчэння першаснага вартавога паселішча, з якога паўстаў горад Турка, вызначалася праходжаннем па тэрыторыі Карпат далінай Стрыя паміж горамі Пікуй і Галіч так званага «Рускага шляху» — гандлёвага шляху эпохі неаліту, які праз Турку злучаў Заходнюю Еўропу з Венгрыяй, Трансільваніею, Малдовай і Балканамі. На ўмацаванне і разрастанне першаснага паселішчы мела істотны ўплыў фарміраванне новага гандлёвага шляху — Ужоцкага шляху, які ад Пярэмышля або Львова праз Турку і Ужоцкі перавал вёў у Закарпацце.

Праз Турку праходзяць агульнадзяржаўныя транспартныя камунікацыі: аўтадарога Н13 — нацыянальны аўтамабільны шлях Львоў — Самбар — Ужгарад (рэгіянальная аўтамабільная дарога Р-39) і чыгунка Львоў — Самбір — Турка — Ужгарад — Чоп. Са Львова да Туркі ад галоўнага чыгуначнага вакзала зручна дабірацца маршруткамі, якія адыходзяць кожныя паўгадзіны.

Турка з’яўляецца нефармальнай сталіцай Бойкаўшчыны і бойкаў.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads