Турку (аэрапорт)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аэрапорт Турку (фінск.: Turun lentoasema, шведск.: Åbo flygplats) — адзін з трох буйных міжнародных аэрапортаў Фінляндыі, які знаходзіцца ў горадзе Турку. Рэгулярныя зносіны з аэрапортам ажыццяўляюцца аўтобусам № 1, па маршруце Порт — Гандлёвая плошча — Аэрапорт.
У 2014 годзе кампаніяй Finavia праводзіліся працы па мадэрнізацыі аэрапорта.
Remove ads
Гісторыя
Будынак аэрапорта пабудаваны ў 1956 годзе за 8 км на поўнач ад цэнтральнай часткі горада Турку, у раёне з аднайменнай назвай.
У адпаведнасці з новым генпланам горада Турку (2000) для пашырэння плошчы аэрапорта Упраўленне паветранага транспарту Фінляндыі стварыла праект, які даў магчымасць значна павялічыць аб’ём новага будаўніцтва. У 2008 годзе паток пасажыраў быў 318097 чалавек, а грузаперавозкі — 4695 тон.
Remove ads
Авіякампаніі і пункты прызначэння
Аэрапорт Турку мае два пасажырскія, а таксама два грузавыя тэрміналы, якія абслугоўваюць каля дзясятка кампаній.
Ірландская бюджэтная кампанія Ryanair, якая ажыццяўляла рэгулярныя палёты ў Брусель (Шарлеруа), Лондан (Станстэд) і сезонныя ў Жырона (Costa Brava) і Малага, на зіму 2012—2013 гадоў спыніла свае палёты з Турку, а ў канцы 2013 года поўнасцю скасавала сваё прадстаўніцтва.
З кастрычніка 2013 года нарвежская кампанія Norwegian адкрыла пробныя рэйсы па маршруце Турку — Алікантэ.
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads