Тыпапамер T
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тыпапамер T (англ.: Three) — найменшы з прамыслова выпускаемых тыпапамераў чыгуначных мадэляў. Адпавядае маштабу 1:450 пры шырыні мадэльнай каляі 3,0 мм. Назва тыпапамеру паходзіць ад англійскага слова «тры» і падкрэслівае адлегласць паміж рэйкамі.

Гісторыя
Гэты тыпапамер быў упершыню прадстаўлены у 2006 годзе японскай фірмай KK Eishindo на Такійскай выставе цацак. Увядзенне новага тыпапамеру было выклікана велізарнай папулярнасцю ў Японіі мадэляў малых маштабаў, бо паўсюдна адчуваецца недахоп вольнай прасторы. Мадэлі сталі даступныя для замовы ўлетку 2007 года, але іх выпуск зацягваўся кітайскай кампаніяй-падрадчыкам. Першы электрацягнік з чатырох вагонаў (Тып 103 японскіх чыгунак), рэйкавы авал, а таксама набор аксэсуараў з’явіліся ў продажы ў сярэдзіне снежня 2007. У лютым 2008 навінка была прадстаўленая на Нюрнбергскім кірмашы цацак, дзе заваявала ўзнагароду як лепшая інавацыя ў сваім класе.
Аднак малы памер мадэляў мае такія недахопы як частыя сходы рухомага састава і захрасанні. Таксама малыя памеры накладаюць абмежаванні на тое, мадэлі якіх тыпаў рухомага састава магчыма вырабіць, бо значную частку ўнутранай прасторы займае рухавік і рэдуктар.
Remove ads
Гл. таксама
Спасылкі
- Афіцыйная старонка Eishindo Co., Ltd.
- Блог Дэвіда К. Сміта «1:450»
- Старонка японскіх аматараў чыгуначнага мадэлізму Архівавана 17 красавіка 2008.
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме T scale
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads