Тысячагалоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тысячагало́ў[1] (Vaccaria) — род кветкавых раслін сямейства гваздзіковыя. Існуе 4 віды. Пашыраны ў Еўропе і умераным поясе Азіі. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца адзін від — тысячагалоў іспанскі, ці пірамідальны (Vaccaria hispanica), народная назва смолка[2][3]. Трапляецца на палянах, схілах, часам як пустазелле ў пасевах.
Remove ads
Апісанне
Тысячагалоў — аднагадовая травяністая расліна. Сцёблы прамыя, галінастыя, вышынёй да 70 см. Лісце супраціўнае, суцэльнае, шызавата-зяленае. Кветкі ружовыя, у рыхлым шчыткападобным суквецці. Плод — каробачка. Насенне ядавітае.
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 136. — 160 с. — 2 350 экз.
- Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads