Тыягу Сілва

бразільскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Тыягу Сілва
Remove ads

Тыя́гу Эмілія́ну да Сі́лва[3] (парт.: Thiago Emiliano da Silva; нар. 22 верасня 1984, Рыа-дэ-Жанэйра, Бразілія) — бразільскі футбаліст, абаронца англійскага клуба «Чэлсі» і нацыянальнай зборнай Бразіліі.

Хуткія факты Тыягу Сілва, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Раннія гады

Першай дарослай камандай Тыягу Сілвы быў «Жувентуды», неўзабаве ён прыцягнуў увагу еўрапейскіх клубаў і адправіўся спачатку ў «Порту», а затым у 2005 годзе ў маскоўскае «Дынама», якое тады актыўна закупляла партугальскіх і бразільскіх легіянераў. Тыягу знаходзіўся толькі ў арэндзе, тэрмін якой скончыўся ў 2007 годзе, тады як кантракт з «дынамаўцамі» ў футбаліста дзейнічаў яшчэ да канца 2008 года. У Расіі Тыягу сур’ёзна захварэў на сухоты. У 2006 годзе абаронца вярнуўся на радзіму, дзе выступаў за «Флуміненсі». Ён стаў адным з лідараў каманды, якая здолела дайсці да фіналу Кубка Лібертадорэс у 2008 годзе.

«Мілан»

У снежні 2008 года Тыягу далучыўся да «Мілана» за 10 мільёнаў еўра[4]. Дэбютаваў за клуб у таварыскай гульні супраць «Гановера 96». Афіцыйны дэбют адбыўся ў матчы супраць «Сіены» на старце сезона 2009/10. У цэлым правёў сезон на высокім узроўні, практычна не дапускаючы памылак, і зрэдку атрымліваючы траўмы. Улетку 2010 года іграком зацікавіўся мадрыдскі «Рэал», але «Мілан» адмовіў іспанцам у продажы. 18 мая 2011 года ігрок падоўжыў кантракт з «Міланам» тэрмінам да 30 чэрвеня 2016 года[5].

«Пары Сен-Жэрмен»

14 ліпеня 2012 года ігрок падпісаў кантракт з французскім клубам «Пары Сен-Жэрмен» тэрмінам на 5 гадоў. Паводле дагавора гадавы заробак іграка склаў 12 мільёнаў еўра. У першым сезоне выступаў за французскі клуб каманда стала чэмпіёнам Францыі.

«Чэлсі»

У жніўні 2020 года ў якасці свабоднага агента перайшоў у лонданскі «Чэлсі»[6].

Remove ads

Міжнародная кар’ера

Тыягу Сілва быў абраны Дунгам да Алімпіяды 2008 года ў склад алімпійскай зборнай Бразіліі. Ён быў адным з двух ігракоў старэйшых за 23-гадовы ўзрост, іншым футбалістам стаў Раналдынью. Да Алімпіяды Сілва правёў два таварыскіх матчы ў складзе зборнай, супраць Сінгапура і В’етнама.

Дасягненні

«Флуміненсі»:

  • Уладальнік Кубка Бразіліі: 2007

«Мілан»:

«Пары Сен-Жэрмен»:

  • Чэмпіён Францыі (7): 2013, 2014, 2015, 2016, 2018, 2019, 2020
  • Уладальнік Кубка Францыі (5): 2015, 2016, 2017, 2018, 2020
  • Уладальнік Кубка французскай лігі (6): 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2020
  • Уладальнік Суперкубка Францыі (5): 2013, 2015, 2017, 2018, 2019

«Чэлсі»:

Зборная Бразіліі:

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads