Зборная В’етнама па футболе
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зборная В’етнама па футболе — нацыянальная зборная, якая прадстаўляе В’етнам на міжнароднай футбольнай арэне. Кіраўніцтва камандай ажыццяўляе Федэрацыя футбола В’етнама.
Remove ads
Гісторыя
У 1950—1970-х гадах існавала зборная Паўднёвага В’етнама. Яна ўдзельнічала ў кваліфікацыйных турнірах чэмпіянатаў свету і Азіі ў 1956 і 1960 гадах, прабівалася ў чацвёрку найлепшых каманд кантынента. Зборная Паўночнага В’етнама, якая дэбютавала ў 1956 годзе, па палітычных прычынах у міжнародных турнірах не гуляла і ўдзельнічала толькі ў таварыскіх матчах з камандамі з іншых сацыялістычных краін. Зборная аб’яднанага В’етнама правяла свой першы матч ў 1991 годзе, а з 1993 года яна ўключылася ў барацьбу за права згуляць на чэмпіянаце свету.
У 2007 годзе была адкрыта новая старонка ў гісторыі в’етнамскага футбола: В’етнам сумесна з Інданезіяй, Малайзіяй і Тайландам стаў арганізатарам Кубка Азіі, і зборная В’етнама ўпершыню прыняла ўдзел у галоўным футбольным турніры кантынента. Атрымаўшы перамогу ў дэбютным матчы з камандай ААЭ і згуляўшы ўнічыю з Катарам, падапечныя аўстрыйскага трэнера Альфрэда Рыдля прабіліся ў чвэрцьфінал кантынентальнага першынства, дзе саступілі толькі будучым чэмпіёнам — зборнай Ірака.
У снежні 2007 года Альфрэд Рыдль пакінуў пасаду трэнера зборнай В’етнама. На змену яму прыйшоў партугалец Энрыке Калішту, які працаваў са зборнай у 2002 годзе. Пад яго кіраўніцтвам В’етнам стаў пераможцам чэмпіянату АСЕАН 2008 года.
Remove ads
Выступленні на міжнародных турнірах
Чэмпіянат свету
- 1994—2018 — не прайшла кваліфікацыю
Кубак Азіі
- 1996 — не прайшла кваліфікацыю
- 2000 — не прайшла кваліфікацыю
- 2004 — не прайшла кваліфікацыю
- 2007 — Чвэрцьфінал
- 2011 — не прайшла кваліфікацыю
- 2015 — не прайшла кваліфікацыю
- 2019 — Чвэрцьфінал
Чэмпіянат АСЕАН
- 1996 — трэцяе месца
- 1998 — другое месца
- 2000 — чацвёртае месца
- 2002 — трэцяе месца
- 2004 — групавы этап
- 2007 — паўфінал
- 2008 — чэмпіён
- 2010 — паўфінал
- 2012 — групавы этап
- 2014 — паўфінал
- 2016 — паўфінал
- 2018 — чэмпіён
Remove ads
Зноскі
- Men's Ranking — FIFA, 2017. Праверана 25 лістапада 2017.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads