Тэадор Аліўе

From Wikipedia, the free encyclopedia

Тэадор Аліўе
Remove ads

Тэадор Аліўе (фр.: Théodore Ollivier, 14 студзеня 1793, Ліён, Францыя  — 5 жніўня 1853, там жа) — французскі матэматык і механік[7]. Адзін з заснавальнікаў тэорыі зубчастых зачапленняў.

Хуткія факты Тэадор Аліўе, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Тэадор Аліўе нарадзіўся ў Ліёне. Скончыў Політэхнічную школу ў Парыжы і Артылерыйскую школу ў Метцы. Служыў у войскі артылерыйскім афіцэрам.

У 1821 запрошаны ў Швецыю для ўдзелу ў арганізацыі Політэхнічнай школы. Выкладаў у Ваеннай акадэміі ў Марыенбургу. Пасля вяртання ў Францыю прыняў актыўны ўдзел у арганізацыі ў Парыжы Цэнтральнай школы мастацтваў і рамёстваў.

Прафесар начартальнай геаметрыі ў Кансерваторыі мастацтваў і рамёстваў, рэпетытар Політэхнічнай школы. Дзяцей не меў.

Remove ads

Навука

Даследаванні вучонага тычацца начартальнай і дыферэнцыяльнай геаметрыі. Тэадор лічыцца адным з заснавальнікаў тэорыі зубчастых зачапленняў[8][9]. Распрацаваў геаметрычную тэорыю зубчастых зачапленняў: у якасці агульнага спосабу атрымання любых зачапленняў прапанаваў спосаб абгінаючых паверхняў.

Асноўная работа

  • Théorie géométrique des engrenages destinés à transmettre le mouvement de rotation entre deux axes situés dans un même plan (1842)
Remove ads

Зноскі

  1. MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q547473'></a>
  2. пасведчанне аб смерці Праверана 22 мая 2023.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q708653'></a>
  3. MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q547473'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads