Тэадор Крамер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Теодор Крамер (ням.: Theodor Kramer, 1 студзеня 1897 — 3 красавіка 1958, Вена, Аўстрыя) — аўстрыйскі паэт.
Remove ads
Біяграфічныя звесткі
Нарадзіўся ў яўрэйскай сям'і. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне, дзе быў цяжка паранены. Вучыўся ў Венскім універсітэце. Пасля Аншлюса хаваўся, у 1939 годзе эміграваў у Вялікабрытанію. У 1957 вярнуўся на радзіму, дзе неўзабаве памёр.
Творчасць
Шырокая вядомасць прыйшла да Т. Крамера ў 1970-я гады, калі пачалі друкавацца яго вершы, што захаваліся ў архіве. Адзін з тамоў яго выбраных вершаў (1999) склала Герта Мюлер. Баладная лірыка Т. Крамера блізкая да паэтыкі аўстрыйскага экспрэсіянізму.
Тэадор Крамер выдаў зборнікі вершаў «Умоўны знак» (Die Gaunerzinke, 1929), «Каляндар» (Kalendarium, 1930), «Выгнаны з Аўстрыі» (Verbannt aus Österreich, 1943), «Пахвала адчаю» (Lob der Verzweiflung, 1972, падрыхтаваны аўтарам да друку ў 1946) і інш.
Remove ads
Ушанаванне памяці
З 2001 года ўручаецца літаратурная прэмія імя Тэадора Крамера.
Зноскі
- Theodor Kramer // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Theodor Kramer // Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480
- Крамер Теодор // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
- Крамер Теодор // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- Крамер Теодор // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Remove ads
Літаратура
У Сеціве
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads