Тэафіль Гацье
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тэафіль Гацье (фр.: Théophile Gautier; 30 жніўня 1811[2][3][…], Тарб[2][4][…] — 23 кастрычніка 1872[5][2][…], Нёі-сюр-Сен[2][6]) — французскі пісьменнік і крытык. Адзін з буйнейшых прадстаўнікоў рамантызму.
Remove ads
Біяграфія
Удзельнік парыжскіх літаратурна-мастацкіх гурткоў, натхняльнік літаратурнай групы «Парнас». У прадмовах да паэмы «Альбертус» (1832) і рамана «Мадэмуазель дэ Мапэн» (1835—36) выступіў супраць утылітарызму ў мастацтве, даў абгрунтаванне тэорыі «мастацтва дзеля мастацтва». Аўтар паэтычных зборнікаў «Вершы» (1830), «Камедыя смерці» (1838), «Іспанія» (1845), «Эмалі і камеі» (1852), раманаў «Кароль Кандоль» (1844), «Жан і Жанета» (1850), «Раман муміі» (1858), фантастычных аповесцей і апавяданняў («Ноч, падараваная Клеапатрай», 1845; «Мілітона», 1847, і інш.), падарожных нататкаў, у т. л. «Падарожжа ў Расію» (1867). Для яго твораў характэрна сувязь з мастацтвам (з жывапісам і пластыкай у паэзіі, з тэатрам у рамане «Капітан Фракас», т. 1—2, 1861—63), выкарыстанне фантастыкі для стварэння «звышнатуральнага» свету і асяроддзя, да якога імкнецца герой, пастаўлены ў рэальныя ўмовы зямнога існавання. Крытычныя працы — «Гратэскі» (1844; пра французскіх паэтаў XV—XVII ст.), «Гісторыя рамантызму» (выд. 1874). Нарыс пра жыццё і творчасць Ш. Бадлера.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
