Тэафіл Ленартовіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тэафіл Ленартовіч (Teofil Lenartowicz; 27 лютага 1822, Варшава — 3 лютага 1893) — польскі паэт, скульптар.
Remove ads
Біяграфічныя звесткі
Друкаваўся з 1840-х гадоў. 3 1851 года ў эміграцыі. У 1879—1883 гадах выкладаў славянскія літаратуры ў Балонскім універсітэце. Быў удзельнікам літаратурнай групы «Варшаўская цыганэрыя» (1840-я).
Творчасць
Паэтычныя зборнікі «Польская зямля» (1848), «Ліра» (1855), «Новая ліра» (1859) прынеслі Т. Ленартовічу славу «мазавецкага лірніка». У вершах ён выкарыстоўваў матывы і інтанацыі фальклорных песень, перадаваў каларыт сялянскага жыцця, прыгажосць вясковых краявідаў. Рэлігійныя ўяўленні народа адлюстраваў у паэмах «Захапленне» (1851) і «Блаславенная» (1854). Тэма паўстання 1794 раскрываецца ў паэме «Рацлавіцкая бітва» (1859). Пад уражаннем паўстання 1863—64 напісаў паэму «Марцін Баралёўскі-Лялевель» (1864).
Т. Ленартовіч стварыў шэраг скульптурных партрэтаў і кампазіцый на гісторыка-патрыятычныя і рэлігійныя тэмы, некаторыя з якіх зараз упрыгожваюць італьянскія касцёлы.
Верш «Каліна» пераклала на беларускую мову Зоф’я Тшашчкоўская (Манькоўская)[4].
Remove ads
Бібліяграфія
- Wybór poezji. Warszawa, 1991.
Зноскі
- Teofil Lenartowicz // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Teofil Aleksander Lenartowicz // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- Catalog of the German National Library Праверана 18 мая 2025.
- Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads