Тэорыя вырашэння вынаходніцкіх задач

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Тэорыя вырашэння вынаходніцкіх задач (ТВВЗ, часцей вядома пад абрэвіатурай ТРИЗ ад рас. теория решения изобретательских задач, ці акронімам TIPS, ад анг. theory of inventive problem solving) — гэта метадалогія[1][2], якая спалучае ў сабе арганізаваны, сістэматычны метад рашэння праблем з аналітычнымі і прагнастычнымі метадамі, атрыманымі ў выніку вывучэння заканамернасцей вынаходніцтва ў сусветнай патэнтнай літаратуры. Распрацоўка і ўдасканаленне прадуктаў і тэхналогій у адпаведнасці з ТВВЗ кіруюцца законамі эвалюцыі тэхнічных сістэм[3]. Распрацоўка метадалогіі была пачата ў 1946 годзе савецкім вынаходнікам і пісьменнікам-фантастам Генрыхам Альтшулерам і яго калегамі.

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Генрых Саўлавіч Альтшуллер

Генрых Альтшулер пачаў распрацоўку ТВВЗ у 1946 годзе, працуючы ў аддзеле патэнтнай экспертызы Каспійскай флатыліі ВМФ СССР. Яго праца заключалася ў дапамозе пры афармленні вынаходніцкіх прапаноў і падрыхтоўцы заявак у патэнтнае ведамства. Альтшулер зразумеў, што праблема патрабуе вынаходніцкага рашэння, калі існуе тэхнічная супярэчнасць (паляпшэнне аднаго параметру негатыўна ўплывае на іншы). Паводле Альтшулера, вынаходніцтва заключаецца ў ліквідацыі супярэчнасцей унутры тэхнічнай сістэмы.

Праца над ТВВЗ была перапынена ў 1950 годзе, калі Альтшулер быў арыштаваны і асуджаны да 25 гадоў зняволення ў Варкуцінскім ГУЛАГу[4]. Падставай для арышту часткова паслужылі лісты, якія ён разам з Рафаілам Шапіра накіраваў Сталіну, міністрам і ў газеты, крытыкуючы рашэнні савецкага ўрада. Альтшулер і Шапіра былі вызвалены падчас «хрушчоўскай адлігі» пасля смерці Сталіна ў 1953 годзе і вярнуліся ў Баку.

Першы артыкул пра ТВВЗ, «Аб псіхалогіі вынаходніцкай творчасці», быў апублікаваны ў 1956 годзе ў часопісе «Пытанні псіхалогіі»[5].

У 1986 годзе ўвага Альтшулера пераключылася з тэхнічнай ТВВЗ на развіццё індывідуальнай творчасці. Ён распрацаваў версію ТВВЗ для дзяцей, якая была апрабавана ў некалькіх школах. Пасля заканчэння Халоднай вайны эмігранты з былога Савецкага Саюза прывезлі ТВВЗ у іншыя краіны.

Remove ads

Асноўныя прынцыпы

ТРВЗ была распрацавана на аснове аналізу сотняў тысяч патэнтаў у розных галінах. Даследаванні прывялі да трох асноўных высноў:

  1. Праблемы і рашэнні паўтараюцца ў розных галінах прамысловасці і навукі.
  2. Заканамернасці тэхнічнай эвалюцыі паўтараюцца ў розных галінах.
  3. Інавацыі часта выкарыстоўваюць навуковыя эфекты па-за межамі той вобласці, у якой яны былі першапачаткова распрацаваны.

Інструменты ТВВЗ

Thumb
Матрыца супярэчнасцей
  • 40 прынцыпаў вынаходніцтва – набор агульных прынцыпаў для вырашэння тэхнічных супярэчнасцей.
  • Матрыца супярэчнасцей – табліца, якая дапамагае выбраць найбольш прыдатныя прынцыпы для вырашэння канкрэтнай праблемы.
  • Ідэальны канчатковы вынік (ІКВ) – канцэпцыя, паводле якой ідэальнае рашэнне дасягаецца само сабой, без ускладнення сістэмы.
  • Алгарытм вырашэння вынаходніцкіх задач (АВВЗ) – пакрокавы працэс для аналізу і вырашэння складаных праблем.wikipedia

Выкарыстанне ў прамысловасці

Метады ТРВЗ актыўна выкарыстоўваюцца многімі вядучымі сусветнымі кампаніямі для ўдасканалення прадукцыі, стварэння новых тэхналогій і вырашэння складаных вытворчых задач[6][7][8].

Сярод кампаній, якія ўкаранілі ТВВЗ, вылучаюцца:

  • Samsung – інвеставала значныя сродкі ва ўкараненне ТВВЗ на ўсіх узроўнях кампаніі[9].
  • Аўтамабільная прамысловасць – Rolls-Royce, Ford і Daimler-Chrysler[10].
  • Аэракасмічная галіна – Boeing і NASA[11].
  • Тэхналагічныя кампаніі – Hewlett-Packard, Motorola, General Electric, Xerox, IBM, LG, Intel, Procter & Gamble і Kodak[12].

Існуюць таксама сучасныя версіі метадалогіі, такія як TOP-TRIZ і I-TRIZ, якія інтэгруюць і развіваюць класічныя метады Альтшулера

Remove ads

ТВВЗ у Беларусі

Беларусь займае асаблівае месца ў гісторыі ТВВЗ, паколькі менавіта тут быў створаны адзін з найбольш значных праектаў у аўтаматызацыі вынаходніцкай дзейнасці — «Вынаходзячая машына»[13][14].

У 1976 годзе была заснавана Мінская школа ТВВЗ пад кіраўніцтвам Валерыя Міхайлавіча Цурыкова пры Мінскім радыётэхнічным інстытуце (цяпер БДУІР). Мэтай школы была падрыхтоўка кадраў для праекта «Вынаходзячая машына». Сістэма навучання была сур'ёзнай: два семестры з хатнімі заданнямі і выпускнымі праектамі. Не гледзячы на тое, што першапачаткова школа арыентавалася на студэнтаў МРТІ, яна хутка стала агульнагарадской, прыцягваючы інжынераў і навуковых супрацоўнікаў з прамысловых прадпрыемстваў горада. Курс быў сур'ёзным: два семестры з дамашнімі заданнямі і выпускнымі праектамі. У 1996 годзе Мінская школа ТВВЗ была пераўтворана ў Цэнтр АТММ-TВВЗ тэхналогий (рас. Общая теория сильного мышления-Теория решения изобретательских задач)

Вынаходзячая машына

Thumb
Андрэй Кур'ян і аспірант Югеніч Левашэвіч за працай над «Вынаходзячай машынай» (часопіс Маладосць, 1989 год)

Валерый Цурыкоў пачаў працу над сістэмай «Вынаходзячая машына» яшчэ ў студэнцкія гады, натхнёны кнігай Станіслава Лема «Сума тэхналогіі». Яго ідэя заключалася ў тым, каб «пакласці» ТВВЗ у камп'ютар і стварыць інтэлектуальную сістэму падтрымкі вынаходніцкай дзейнасці.

У каманду ўвайшлі:

  • прафесар Уладзімір Галенкоў, стваральнік універсальнага семантычнага кода
  • прафесар Віктар Марцынаў
  • Андрэй Кур'ян, які працаваў над першай версіяй «Вынаходзячай машыны»

12 красавіка 1989 года быў зарэгістраваны кааператыў «Навукова-даследчая лабараторыя вынаходзячых машын» (НИЛИМ ад рас. Научно-исследовательская лаборатория изобретающих машин). З 1989 па 1991 год больш за 600 прадпрыемстваў па ўсім Савецкім Саюзе набылі «Вынаходзячую машыну». Сярод кліентаў былі касмічныя і машынабудаўнічыя кампаніі.

У 1993 годзе праект перамясціўся ў ЗША, дзе была створана кампанія Invention Machine Corporation. Праект прыцягнуў каля $35 млн інвестыцый і пазней быў прададзены за $40 млн. Аблічча Валерыя Цурыкова як заснавальніка перспектыўнага стартапу трапіла на вокладку часопіса Forbes. У 2021 годзе Валерый Цурыкаў вярнуўся з Бостана ў Мінск і запусціў новы праект — True Machina. На адрозненне ад «Вынаходзячай машыны», якая дапамагала вынаходнікам, True Machina павінна вынаходзіць самастойна.

Сучасны стан ТВВЗ

У 2024 годзе Мінскі трактарны завод разгледзеў магчымасць укаранення метадаў ТВВЗ у вытворчасць. Планавалася супрацоўніцтва з Беларускім таварыствам вынаходнікаў і рацыяналізатараў для навучання супрацоўнікаў[15].

Многія беларускія ІТ-кампаніі актыўна выкарыстоўваюць ТВВЗ[13]:

  • EPAM Systems: У 2015 годзе ў кампанію быў запрошаны Андрэй Кур'ян для ўкаранення экспертызы па ТВВЗ. За першы год навучанне прайшло больш за 170 чалавек. Сёння штогод каля 800 чалавек проходзіць анлайн-навучанне. У EPAM Garage з'явілася ТВВЗ-каманда, якая займаецца генерацыяй інавацый.
  • Wargaming: У 2013 годзе больш за 100 чалавек засвоіла ТВВЗ.
  • Іншыя кампаніі: UXPressia, exp(capital) і Banuba таксама актыўна карыстаюцца элементамі ТВВЗ у сваёй працы.

У Мінску да 2020 года на сталай аснове працаваў ТВВЗ-клуб, адным з заснавальнікаў якога быў Андрэй Кур'ян[13].

Remove ads

Спасылкі

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads