Тэрыторыя Танганьіка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Тэрыторыя Танганьіка
Remove ads

Танганьі́ка (англ.: Tanganyika) — ўсходнеафрыканская тэрыторыя (і з 9 снежня 1961 года да 26 красавіка 1964 года незалежнай дзяржавы), якая размяшчалася паміж найбольшымі з афрыканскіх Вялікіх азёр: возерам Вікторыя, возерам Малаві і возерам Танганьіка, і была названай у гонар апошняга. Раней частка калоніі Германская Усходняя Афрыка, цяпер мацерыковая частка Танзаніі.

Хуткія факты Танганьіка, Сталіца ...
Remove ads

Падчас Першай сусветнай вайны тэрыторыя Танганьікі заваявана Вялікабрытаніяй і адышла да яе паводле Версальскага мірнага дагавора. З 22 ліпеня 1922 года мандатная тэрыторыя Лігі Нацый пад кіраваннем Вялікабрытаніі; з 11 снежня 1946 года падапечная тэрыторыя ААН пад тым жа кіраваннем.

9 снежня 1961 года Танганьіка стала незалежнай дзяржавай як канстытуцыйная манархія, а 9 снежня 1962 года абвешчана Рэспубліка Танганьіка ў складзе Садружнасці Нацый. 26 красавіка 1964 года Танганьіка і Занзібар утварылі Аб’яднаную Рэспубліку Танганьіка і Занзібар, пераназваную 29 кастрычніка 1964 года ў Аб’яднаную Рэспубліку Танзанія.

Хоць Танганьіка існуе ў межах Танзаніі, гэту назву больш не выкарыстоўваюць для абазначэння тэрыторыі. Яе выкарыстанне можа быць палітычна некарэктным, не толькі як зварот да каланіяльных часоў, але таксама як намёк на апазіцыю саюза з Занзібарам. У нашы дні назва Танганьіка выкарыстоўваецца галоўным чынам для абазначэння аднайменнага возера.

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Loading content...
    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads