Падапечная тэрыторыя ААН

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Падапечная тэрыторыя ААН — правапераемнік мандатнай тэрыторыі Лігі Нацый пасля яе скасавання ў 1946 годзе. Усе падапечныя тэрыторыі кіраваліся праз Савет па апецы ААН краінамі-апекунамі. Таксама захаваліся патрабаванні, якія забараняюць гандаль зброяй, стварэнне ваенных баз, стварэнне арміі з карэннага насельніцтва.

Адзінай мандатнай тэрыторыяй, якая захавала свой статус пасля рэарганізацыі Лігі Нацый, была Паўднёва-Заходняя Афрыка, якая атрымала незалежнасць ад ПАР 21 сакавіка 1990 (цяпер Намібія). Галоўнае пярэчанне заключалася ў тым, што кіраўнічыя прынцыпы падапечнай тэрыторыі патрабавалі, каб апекуны ўвялі мажарытарную сістэму кіравання і падрыхтавалі краіну да незалежнасці.

Remove ads

Падапечныя тэрыторыі

Афрыка

Былыя германскія калоніі

  • Заходні Камерун і Усходні Камерун. З 13 снежня 1946 падапечная тэрыторыя ААН. Заходні Камерун — пад апекай Вялікабрытаніі, падзелены на Паўночны Камерун (з мая 1961 у складзе Нігерыі) і Паўднёвы Камерун (з кастрычніка 1961 у складзе Камеруна), Усходні Камерун — пад апекай Францыі (з 1960 — Камерун).
  • Руанда-Урундзі. З 13 снежня 1946 падапечная тэрыторыя ААН — апякун Бельгія. З 1 сакавіка 1926 па 30 чэрвеня 1960 у адміністрацыйным саюзе з калоніяй Бельгійскае Конга. З 1 ліпеня 1962 дзве незалежныя дзяржавы Руанда і Бурундзі.
  • Танганьіка. З 11 снежня 1946 падапечная тэрыторыя ААН — апякун Вялікабрытанія; з 1 мая 1961 пад самакіраваннем; з 9 снежня 1962 — Рэспубліка; у 1964 аб’яднана з Занзібарам (новая назва аб’яднання — Танзанія).
  • Тагаленд (Брытанскае Тога і Французскае Тога). З 13 снежня 1946 года падапечныя тэрыторыі ААН. Брытанскае Тога 13 снежня 1956 стала часткай калоніі Залаты Бераг (з 1957 — Гана), Французскае Тога з 27 красавіка 1960 незалежная Тагалезская Рэспубліка (Тога).

Былыя італьянскія калоніі

Акіянія

  • Заходняе Самоа. З 25 студзеня 1947 падапечная тэрыторыя ААН — апякун Новая Зеландыя. З 1 студзеня 1962 незалежная дзяржава, цяпер Самоа.
  • Науру. З 1 лістапада 1947 падапечная тэрыторыя ААН — апякун Аўстралія (фармальна разам з Вялікабрытаніяй і Новай Зеландыяй). З 31 студзеня 1968 незалежная рэспубліка.
  • Падапечная тэрыторыя Ціхаакіянскія астравы. З 18 ліпеня 1947 па 25 мая 1994 года падапечная тэрыторыя ААН — апякун ЗША.
  • Тэрыторыя Новая Гвінея. З 8 снежня 1946 падапечная тэрыторыя ААН — апякун Аўстралія. Яшчэ ў 1942 годзе Аўстралія тэрытарыяльна аб’яднала Тэрыторыю Папуа і Тэрыторыю Новай Гвінеі пад назвай Тэрыторыя Папуа і Новай Гвінеі, а ў 1949 аб’яднала адміністрацыйна, хоць юрыдычнае адрозненне падтрымлівалася. З 1971 — Тэрыторыя Папуа — Новая Гвінея, з 1975 незалежная дзяржава Папуа — Новая Гвінея.
Remove ads

Гл. таксама

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads