Тэхаскі аграрна-механічны ўніверсітэт у Тэксаркане
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тэхаскі аграрна-механічны ўніверсітэт у Тэксаркане (англ.: Texas Agricultural and Mechanical University–Texarkana), у большасці выпадкаў ужываецца абрэвіятурная назва Тэхаскі АіМ ўніверсітэт—Тэксаркана (англ.: Texas A&M University–Texarkana) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Тэксаркана ў штаце Тэхас.
Remove ads
Агульная характарыстыка
Гэта частка сістэмы Тэхаскага аграрна-механічнага ўніверсітэта. Упершыню вучэльня адкрылася з 323 студэнтамі ў 1971 годзе як філіял Усходне-Тэхаскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў Комерсе. Вучэльня атрымала асобную акрэдытацыю ў 1980 годзе, калі ўніверсітэт у Комерсе далучыўся да сістэмы Тэхаскага аграрна-механічнага ўніверсітэта. Да 2010 года ўніверсітэт дзяліў адзін кампус з Тэксарканскім каледжам. Будаўніцтва новага кампуса пачалося ў 2006 годзе.
Remove ads
Структура
- Каледж мастацтваў, навук і адукацыі
- Каледж бізнесу, інжынерыі і тэхналогій
Гл. таксама
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тэхаскі аграрна-механічны ўніверсітэт у Тэксаркане
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads