Тэхнічны ўніверсітэт «Фрайбергская горная акадэмія»
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тэхнічны ўніверсітэт «Фрайбергская горная акадэмія» (ням.: Technische Universität Bergakademie Freiberg) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта i з сядзібай у горадзе Фрайберг.
Remove ads
Агульная характарыстыка
Універсітэт — адзін з вядучых дзяржаўных тэхнічных універсітэтаў Германіі, у якім навучаецца каля 4 300 студэнтаў. У сусветным рэйтынгу ўніверсітэтаў 2021 года ўніверсітэт заняў па адукацыйным кірунку па здабычы карысных выкапняў 17-е месца ва ўсім свеце і 3-е месца ў Еўропе. Цэнтр сусветных рэйтынгаў універсітэтаў ставіў універсітэт у 2020 годзе на 64-е месца сярод нямецкіх універсітэтаў па выніках даследаванняў.
Заснаваны ў 1765 годзе ён з'яўляецца старэйшым універсітэтам горнай справы і металургіі ў свеце. Хімічныя элементы індый (1863 год) і германій (1886 год) былі адкрыты навукоўцамі гэтага ўніверсітэта. Аляксандр фон Гумбальт вывучаў горную справу ў Фрайбергскай горнай акадэміі з 1791 па 1792 год, як і паэт Наваліс з 1797 па 1799 год.
Remove ads
Структура
Сёння вучэльня з'яўляецца вузкаспецыялізаваным тэхнічным універсітэтам, які складаецца з шасці факультэтаў:
- Факультэт матэматыкі і інфарматыкі
- Хіміка-фізічны факультэт
- Факультэт навук аб Зямлі, геатэхнікі і горназдабыўной прамысловасці
- Факультэт машынабудавання, тэхналагічнага працэсу і энергетыкі
- Факультэт матэрыялазнаўства і тэхналогіі матэрыялаў
- Эканамічны факультэт
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads