Увярэднік скіпетрападобны
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Увярэднік скіпетрападобны, увярднік карлаў скіпетр[1] (Pedicularis sceptrum-carolinum) — від кветкавых раслін роду Увярэднік (Pedicularis) сямейства Залознікавыя (Scrophulariaceae).
Remove ads
Апісанне
Увярэднік скіпетрападобны — шматгадовая травяністая карэнішчавая расліна. Мае прамое сцябло вышынёй да 120 см. Лісце размешчана пераважна ў ніжняй часткі сцябла, простае, даўгавата-эліптычнае або даўгаватае, даўжынёй да 20 см. Кветкі жоўтыя, даўжынёй 3—3,5 см, сабраны ў суквецце гронку. Плод — круглявая каробачка[2].
Арэал
Еўразія: Скандынавія, атлантычная (Германія), Сярэдняя (у некаторых краінах знік) і Усходняя Еўропа, Заходняя і Усходняя Сібір, Далёкі Усход, Манголія, Японія і Кітай. Барэальны рэліктавы від у Беларусі расце паблізу паўднёва-заходняй мяжы арэалу і сустракаецца рассеяна па ўсёй тэрыторыі[2].
Ахова
Уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі 2-га выдання (1993). Знаходзіцца пад дзяржаўнай аховай у Літве, Латвіі, Польшчы і Украіне[2]. Ахоўваецца на тэрыторыі шэрагу рэгіёнаў Расіі[3].
- Лісце
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 94. — 160 с. — 2 350 экз.
- Увярэднік скіпетрападобны ў Чырвонай кнізе Беларусі Архівавана 27 сакавіка 2020. (руск.)
- Мытник царский скипетр: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads