Удальрык Крыштаф Радзівіл

канюшы вялікі літоўскі, паэт From Wikipedia, the free encyclopedia

Удальрык Крыштаф Радзівіл
Remove ads

Удальрык (Ульрык) Крыштаф Радзівіл (19 (28) лютага 1712, Дзятлава, Новагародскае ваяводства — 21 ліпеня 1770) — пісьменнік, паэт і гісторык. Канюшы літоўскі (з 1734), вялікі пісар літоўскі і староста менскі (1739—1746). Генерал-лейтэнант войска Вялікага Княства Літоўскага.

Хуткія факты Удальрык Крыштаф Радзівіл, канюшы вялікі літоўскі ...

Паходзіў з роду Радзівілаў. Значную частку жыцця правёў у сваіх маёнтках на Валыні. Рабіў няўдалыя спробы ўмешвацца ў палітыку, абараняў права «ліберум вета». Сучаснікамі характарызаваны як дзівак i фантазёр, здольны і начытаны, але схільны да авантурызму. Сабраў вялікую бібліятэку, ведаў шмат моў, у тым ліку грэчаскую, нямецкую, французскую, італьянскую, англійскую.

Пакінуў значную літаратурную спадчыну. Аўтар кніг «Апісанне клопатаў людзей усіх саслоўяў» (1741), «Маральныя элегіі» (1752), «Агульная гісторыя» (або «Універсальная гісторыя» (?), т. 1—5, 3648 стар., 1752), «Апісанне ўсіх нацый у Еўропе», «Сусветныя крытыкі або сатыры», «Вучоныя забавы ў вершах і прозе» і інш. Перакладаў на поль­скую мову творы Сафокла, П. Карнеля, Ж. Расіна. Частка твораў засталася ў рукапісах (напр. «Свецкая крытыка, або Сатыра» — рукапіс зберагаецца ў Дзяржаўнай бібліятэцы РФ у Маскве).

Спрабаваў увесці ў спектак­лях прыдворных тэатраў беларускую мову[2]. Па-беларуску гаворыць адзін з герояў пераробкі У. К. Радзівілам твора Э. Бруселя «Камедыя Эзопа», прызначаная для нясвіжскага тэатра, захавалася 5 радкоў з уступнага маналога[3].

Remove ads

Зноскі

  1. Radziwiłłowie herbu TrąbyWarszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q270'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q7209884'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q9379197'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q121885404'></a>
  2. Мальдзіс А. Шляхецкая культура…
  3. Метрыка літаратурная…
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads