Уж (прыток Прыпяці)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уж (укр.: Уж) — рака ва Украіне на Палессі ў межах Жытомірскай і Кіеўскай абласцей, правы прыток Прыпяці, упадае ў Кіеўскае вадасховішча. Даўжыня ракі Уж складае 256 км (у межах Жытомірскай вобласці — 159 км і ў межах Кіеўскай вобласці — 97 км). Плошча басейна — 8080 км². Шырыня даліны складае ад 1 да 7 км. Шырыня рэчышча — ад 5 да 40 метраў. Нахіл ракі — 0.47 м/км. Жыўленне ракі — пераважна снегавое. Замярзае ў снежні, ускрываецца ў канцы сакавіка. Мінералізацыя вады ў р. Уж у сярэднім складае: вясновае разводдзе — 126 мг/дм³; летне-восеньскі перыяд — 198 мг/дм³; зімовы перыяд — 214 мг/дм³[1].
Remove ads
Зноскі
- Горев Л. Н., Пелешенко В. И., Хильчевский В. К. Гидрохимия Украины. — К.: Вища школа, 1995. — 307 с. (укр.) ISBN 5-11-004522-4
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads