Узбалацкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

У́збалацкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Валожынскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Дубіна Баярская.

Хуткія факты Узбалацкі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Валожынскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Узбалаць. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Маладзечанскага раёна. 30 лістапада 1973 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Дубіна Баярская[1]. 30 кастрычніка 2009 года ў склад сельсавета з Валожынскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў: Батуры, Бурмакі, Гінтаўшчына, Зафільцы, Казельшчына, Кібуці, Маршалкі, Юзафова[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 9 населеных пунктаў[3]. Скасаваны 28 мая 2013 года, тэрыторыя далучана да Валожынскага сельсавета[4].

Насельніцтва Узбалацкага сельсавета паводле перапісу 2009 года (9 населеных пунктаў) — 733 чалавекі[5], з іх 98,9 % — беларусы[6].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 17 населеных пунктаў: аграгарадок Дубіна Баярская, вёскі Батуры, Бурмакі, Ганчыцы, Гінтаўшчына, Дайнава Вялікая, Дворышча, Дубіна Вяршыцкая, Дубіна Юрздыцкая, Зафільцы, Казельшчына, Кібуці, Маршалкі, Рачанята, Узбалаць, Чабаі, Юзафова.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads