Уладзімеж Вольскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Уладзімеж Вольскі
Remove ads

Уладзімеж Вольскі (польск.: Włodzimierz Wolski; 9 кастрычніка 182429 ліпеня 1882) — польскі паэт, празаік, перакладчык, лібрэтыст.

Хуткія факты Уладзімеж Вольскі, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся ў Пултуску. Вучыўся ў Варшаве і друкаваў свае творы ў варшаўскіх часопісах, а таксама ў багемных выданнях. Браў удзел у Студзеньскім паўстанні 1863 года, пасля яго падаўлення пераехаў у Брусэль, дзе і памёр 29 ліпеня 1882 года.

Творчасць

Аўтар лібрэта да операў “Галька” і “Графіня” Станіслава Манюшкі. Апроч таго пакінуў пасля сябе зборнікі вершаў “Паўстанцкія спевы” (Śpiewy powstańcze, 1863), “Праменьчыкі” (Promyki, 1869), “Лісты з Бельгіі”, раман “Дамок на вуліцы Глыбокай” (Domek przy ulicy Głębokiej, 1859) і іншыя творы.

“Марш зуаваў” (Marsz żuawów) — адна з самых вядомых песняў Студзеньскага паўстання 1863 году. Яна была напісаная Уладзімежам Вольскім для атрада паўстанцаў, сфармаванага ў лютым 1863 году ў Айцове з дабравольцаў французскім афіцэрам Франсуа Рашанбрунам на ўзор частак французскай пяхоты ў Алжыры і названага “зуавамі смерці” (воіны атраду насілі чорныя накідкі з белым крыжам, у баі не адступалі і не здаваліся). Песня хутка зрабілася папулярнай. Музыку для “Марша зуаваў” напісаў Фларыян Міладоўскі. На позні варыянт мелодыі ў 1879 годзе Вацлаў Свянціцкі напісаў песню “Варшавянка”. На беларускую мову тэкст пераклаў Васіль Сёмуха.

Remove ads

Зноскі

  1. Włodzimierz Wolski // International Music Score Library Project — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q523660'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads