Уладзімір Ігнацьевіч Пракаповіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Ігнацьевіч Пракаповіч (8 студзеня 1915, г. Койданава, цяпер Мінская вобласць — 25 кастрычніка 1970) — спецыяліст у вобласці медыцыны (хірургія).
Remove ads
Біяграфія
У 1937 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут. Удзельнік вызваленчага паходу ў Заходнюю Беларусь у 1939 годзе і Вялікай Айчыннай вайны. У 1946—1950 гадах — галоўны ўрач паліклінікі ў г. Дзяржынску. З 1950 па 1970 — загадчык хірургічнага аддзялення 1-й савецкай бальніцы г. Барысава. Правёў больш 16 тыс. розных аперацый. Па сумяшчальніцтве з 1950 па 1964 — галоўны ўрач станцыі пералівання крыві (размяшчалася ў хірургічным аддзяленні бальніцы). Шматгадовы выкладчык хірургіі ў Барысаўскім медвучылішчы.
Аўтар шэрагу навуковых публікацый. Неаднаразова выбіраўся дэпутатам Барысаўскага гарадскога Савета народных дэпутатаў.

Памёр 25 кастрычніка 1970 года. Пахаваны на старых могілках у Барысаве.
Remove ads
Узнагароды
Ганараваны дзяржаўных і ўрадавых узнагарод. Выдатнік аховы здароўя БССР.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads