Уладзімір Іосіфавіч Макейчык
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзі́мір Іосіфавіч Маке́йчык (нар. 1949, Мінск) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь (1997—1998).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры і Мінскую вышэйшую партыйную школу.
Працоўную дзейнасць пачаў у 1966 годзе ў якасці слесара на Мінскім прыборабудаўнічым заводзе імя У. І. Леніна.
З 1971 — старшы трэнер Камітэта па фізічнай культуры і спорту пры Савеце Міністраў БССР.
У 1972—1976 — на камсамольскай рабоце.
З 1976 працаваў намеснікам старшыні аблсавету ДСТ «Буравеснік».
У 1979—1994 — на адміністрацыйнай працы ў Міністэрстве асветы БССР, Савеце Міністраў БССР, Кабінеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
З 1995 года — загадчык сектара па справах грамадскіх аб’яднанняў і фізічнай культуры апарата Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
13 студзеня 1997 года быў прызначаны Міністрам спорта і турызму Рэспублікі Беларусь[1].
16 сакавіка 1998 года ў сувязі з пераходам на іншую працу быў вызвалены ад пасады міністра[2].
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads